Прафесар Віктар Іўчанкаў выступіць ад Рэспублікі Беларусь з дакладам “Стылістычны статус медыятэксту : новыя фарматы і камунікатыўныя рызыкі” на пленарным пасяджэнні міжнароднай канферэнцыі ва Універсітэце Каменскага ў Браціславе.

У рамках навуковага форуму 7 верасня адбылося пасяджэнне Стылістычнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў, на парадку дня якога слухаліся пытанні аб удзеле ў кангрэсе славістаў у Парыжы ў 2023 годзе, фарміраванні тэматычных блокаў і круглых сталоў, а таксама аб кандыдатах у склад камісіі.

Канферэнцыя будзе праходзіць з 7 па 9 верасня ў анлайн-фармаце і абяцае быць надзвычай цікавай у падачы і вырашэнні актуальных задач медыялінгвістыкі, культуры, камунікацыі.

Славацкі ўніверсітэт выступае партнёрам у выкананні кафедрай медыялінгвістыкі і рэдагавання БДУ гранта Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў «Камунікатыўныя рызыкі ў медыяпрасторы: інфармацыйная бяспека і выклікі сучаснасці» (2021-2022 гг.).

 

Вверх