19 лютага 2021 года на факультэце журналістыкі ў фармаце відэаканферэнцыі прайшло святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы. Імпрэзе папярэднічала карпатлівая праца і студэнтаў, і выкладчыкаў, якія зрабілі ўсё, каб мерапрыемства было душэўным, утульным і сардэчным.

  

IMG 3237


Адкрыў відэаканферэнцыю загадчык кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання прафесар Віктар Іўчанкаў. Ён павіншаваў прысутных, якіх у анлайн-фармаце назбіралася 65 чалавек, і расказаў пра цікавыя моманты з дзяцінства, калі пачаў засвойваць беларускую мову. Узнёслыя словы Віктара Іванавіча падхапілі студэнты-першакурснікі М. Мурза і А. Антонаў з вершамі і песнямі.

 

IMG 3207

 

Пра традыцыі і пераемнасць святкавання Дня роднай мовы на факультэце распавядала ст. выкладчык Л. Р. Хмель. Яна прыгадала, што гэтае свята на факультэце адзначаюць ужо 10 гадоў. Для студэнтаў і выкладчыкаў за гэты час сталі любімымі майстар-класы, вечарыны са спевамі і танцамі, частаванне ўдзельнікаў дранікамі.

 

IMG 3197


Цікава і эмацыйна выступіла прафесар Т. М. Дасаева. Яна расказала пра ўплыў бацькоў у фарміраванні літаратурнага беларускага маўлення, любові да роднага слова. У вершаваным звароце да студэнцкай моладзі навукоўца пажадала заставацца летуценнікамі.

Куратар мерапрыемства – к. філал. навук, дацэнт Горбач В. А. зрабіла прэзентацыю свайго дапаможніка “Рэдактар рэкламы”, які выйшаў па-беларуску да 100-годдзя БДУ ў 2020 годзе. Вольга Аляксандраўна распавяла пра стварэнне рэкламных тэкстаў і асаблівасці іх ўжывання па-беларуску.

 

IMG 3214

 

Звязала са святкаваннем Дня роднай мовы і юбілейных дат 2021 года ў сваім выступленні вядучая мерапрыемства, дацэнт Л. Г. Шасцярнёва. Лілія Георгіеўна прадэманстравала на адукацыйным партале БДУ MS Moodle свае рэкамендацыі па азнаямленні з творчай спадчынай пісьменнікаў-юбіляраў Івана Мележа, Івана Шамякіна, Максіма Багдановіча, Алеся Бадака.

 

IMG 3220

 

Паэтычную старонку ў сустрэчы пашырылі ўласнымі вершамі дацэнт П. П. Жаўняровіч і дацэнт А. У. Дуброўскі. Алесь Дуброўскі зрабіў прэзентацыю свайго новага зборніка паэтычных твораў “На тонкай нітачцы”, які выйшаў у лютым 2021 года.

 

IMG 3240

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты факультэта журналістыкі: Герман Раманаў, Антон Антонаў Алеся Давідовіч, Ганна Ровіна, Анастасія Сарвета, Еўгенія Любіна, Міхаіл Мурза, Грыбкова Вікторыя, Дзенісенка Маргарыта, Ісмагілава Лілія, Яраслаў Даніленка.

 

0 02 0a 0842f89843338fd3139baa93533b2f134b834

 

Цікавымі выступленнямі былі агляды праграм па-беларуску ў сучасных СМІ, зробленыя студэнтамі. Асаблівую лірычную атмасферу надалі студэнцкія анлайн-выкананні твораў па-беларуску.

Вверх