Створана нацыянальная падкамісія Беларусі ў складзе Медыялінгвістычнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў (http://medialing.spbu.ru/part13/174.html). Старшынёй дарадчага навуковага органа абраны прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Іўчанкаў (Мінск).
У склад нацыянальнай падкамісіі Беларусі ўвайшлі вядомыя вучоныя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН РБ, Гродзенскага і Брэсцкага ўніверсітэтаў, Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Напярэдадні з’езда славістаў, які пройдзе ў Парыжы ў 2022 годзе, для каардынацыі дзейнасці паміж нацыянальнымі падкамісіямі Беларусі, Расіі, Балгарыі, Польшчы, Літвы, Славакіі, Чэхіі, Сербіі арганізавана праца прэзідыума (http://medialing.spbu.ru/index/) . Прэзідыум узначальвае загадчык кафедры медыялінгвістыкі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Лілія Дускаева.
Медыялінгвістычная камісія пры МКС сфарміравана на базе Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 27 жніўня 2013 года ў Мінску на XV Міжнародным з'ездзе славістаў быў падпісаны адпаведны дакумент.