Кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі праводзіць маніторынг беларускамоўных медыя паводле рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.
Прафесар Віктар Іўчанкаў з чэрвеньскага нумара заснаваў рубрыку “Правапіс у дзеянні” ў часопісе “Роднае слова”, мэта якой на канкрэтных прыкладах паказаць дзейснасць закона і развіць эмпірычную базу прымянення правіл. Гэта сумесны праект з філіялам кафедры на базе РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”», у склад якога ўваходзіць часопіс. Пад даследчае вока вучонага трапілі рэспубліканскія і рэгіянальныя выданні.
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, уведзены ў дзеянне 10 гадоў назад, кансалідаваў грамадства, і, як паказала жыццё, стаў моцным падмуркам суверэнітэту краіны.