Максімовіч Валерый Аляксандравіч, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ
Адукацыя: філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Беларуская і руская мова і літаратура” (1989 г.). У 1989 – 1992 гг. з’яўляўся аспірантам кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.
Прафесійная дзейнасць: Педагагічную працу распачынаў ў Зарэчанскай базавай школе Лагойскага раёна. Са снежня 1992 па верасень 2003 год працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ. У 1996 годзе выконваў абавязкі намесніка дэкана філалагічнага факультэта згаданай установы. З кастрычніка 2003 па студзень 2006 года займаў пасаду прарэктара, першага прарэктара па выхаваўчай і арганізацыйнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Са студзеня 2006 па люты 2008 выконваў абавязкі дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. З лютага 2008 па студзень 2010 гг. выконваў абавязкі намесніка дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, са студзеня 2010 па сакавік 2019 – намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута філасофіі НАН Беларусі. У дадзены момант з'яўляецца загадчыкам Цэнтра філасофіі літаратуры і эстэтыкі Інстытута філасофіі НАН Беларусі і па сумяшчальнітве выкладае на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі.
Тэма дысертацыі, год абароны: У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паэзія “Узвышша: эстэтыка слова і асаблівасці паэтычнага майстэрства”.
У 2002 годзе абаронена доктарская дысертацыя “Тэндэнцыі мадэрнізму ў эстэтычнай ідэнтыфікацыі беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.”.
Дысцыпліны, якія выкладае: “Беларуская літаратура канца ХІХ – 20-х гг. ХХ стст.”
Узнагароды:
За высокія дасягненні ў працы на пасадзе першага прарэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, актыўны ўдзел ў грамадскім жыцці раёна ўзнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Першамайскага раёна (2005). Узнагароджаны таксама лістом з Падзякай ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за якасную і своечасовую падрыхтоўку вучэбных выданняў для 11-гадовай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы (2009), граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё сацыякультурнай і навукова-адукацыйнай сферы сучаснага грамадства, шматгадовую плённую навуковую працу па аднаўленні, сістэматызацыі і папулярызацыі літаратурнай спадчыны беларускага народа, папулярызацыю беларускага мастацтва (2011), граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі (2012), ганаровай граматай Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2019), дыпломам лаўрэата конкурса за кнігу “Шляхам спазнання існасці: літаратурны працэс другой паловы ХIХ – пачатку ХХI стагоддзя ў постацях” (2012), ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017.
Лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2003), стыпендыят Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007). Дэлегат I з’езда вучоных Беларусі, удзельнік ХIV Міжнароднага з’езда славістаў (Охрыд, 2008).
Манаграфіі:
1. “Беларускі мадэрнізм: эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку ХХ стагоддзя” (Мн., 2001. – 228 с.).
- “Нацыянальны космас класікі: дыялог традыцый і наватарства ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа” (Мн., 2008. – 320 с.).
- “Шляхам спазнання існасці: літаратурны працэс другой паловы XIX– пачатку XXI ст. у постацях” (Мн., 2011. – 239 с.).
- “Нацыянальная мастацкая традыцыя ў кантэксце гуманітарнай бяспекі Беларусі” (Мн., 2019. – 267 с.)
Раздзелы ў калектыўных манаграфіях:
- Максимович В.А. Феномен «пограничности» в кросс-культурном диалоге национальных литератур // Интеллектуальный капитал и потенциал Республики Беларусь. - Минск: Белар. навука, 2015. – с. 288–303.
- Максімовіч В.А. Фарміраванне ідэалаў годнасці і свабоды асобы ў беларускай літаратурнай традыцыі // Логика достоинства и свободы личности / сост. И науч. Ред. Л.Ф.Евменов. – Минск: Белар. Навука, 2016. – С. 238 – 256.
Дапаможнікі і вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў:
7. “Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя” (Мн., 2000. – 351 с.)
8. “Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя” (Мн., 2006. – 424 с.).
Артыкулы:
- Максимович В.А. Креативный потенциал личности в субстанциировании традиции и становлении национального эстетического канона // Философия и гуманитарные науки в информационном обществе / [Сетевой журнал]. – Выпуск 3 (13), июль-сентябрь 2016. – С.-Петербур.
- Максимович В.А. Личность как созидающий субъект культурной традиции // Интеллектуальная культура Беларуси: управление знаниями в контексте задач социально-экономической модернизации. – Минск, 2016. – С. 115-117.
- Максимович В.А. Коммуникация и творчество как формообразующие факторы духовной жизни общества // Вестник МГИРО. Научно-методический журнал. – 2016. – № 2 (25), февраль–март. – с. 25–29.
12.Максимович, В.А. Коммуникативно-личностные аспекты формирования национально-культурной идентичности / В.А.Максимович // Веснік БДУКМ. 2017. – № 2. – С. 14-20.
- Максимович, В.А. Творческая личность в конституировании социокультурной традиции (к вопросу становления белорусского национального эстетического канона) / В.А.Максимович // Вестник Московского городского педагогического университета. Серия «Философские науки». – №1 (21). – М., 2017. – С. 62–73.
- Максімовіч, В.А. Праблема пошуку шляхоў духоўнага яднання ў паэме Янкі Купалы «Магіла льва» / В.А.Максімовіч // Гісторыя беларускай літаратуры : стан і перспектывы даследавання (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа) : Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 15–16 лістапада 2017 г.) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – С. 81-85.
- Максімовіч, В.А. Творчы патэнцыял асобы ў прасторы міжкультурнай камунікацыі / В.А.Максімовіч // Национальная философия в глобальном мире: материалы Первого белорусского философского конгресса (Республика Беларусь, г. Минск, 18-20 октября 2017 г.). Доклады / НАН Беларуси, Ин-т философии НАН Беларуси. – Минск: Право и экономика, 2018. – 766 с. / С. 522 – 525
- Максімовіч, В. Творчы патэнцыял асобы ў працэсе культурабудаўніцтва і міжкультурнай камунікацыі (Пленарны даклад) / В.А.Максімовіч // Картина мира через призму китайской и белорусской культур: сб. ст. науч.-практ. круглого стола, Минск, 15 дек. 2017 г. / редкол.: Н.В.Попок (гл. ред.) [др.]. – Минск: Изд. центр БГУ, 2018. – 224 с. / С. 17-20
- Максімовіч, В. Традыцыя і наватарства ў літаратурна-філасофскім дыскурсе Максіма Багдановіча і Паўла Фларэнскага // Максім Багдановіч: дыялог з часам (асоба пісьменніка і яго творчасць у сусветным дыскурсе ХХ – ХХІ стст.) : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 21 снеж. 2016 г. / Літ. муз. Максіма Багдановіча; уклад. М. М. Запартыка. – Мінск : РІВШ, 2017. – 132 с. / С. 53-58 [
- Максимович, В.А. Творчество Максима Горецкого в контексте экзистенциальной традиции / В.А.Максимович // Белая вежа. – 2018. – №2 (49). – С.4-13
- Максімовіч, В. Ідэя нацыянальнай кансалідацыі ў творчасці Янкі Купалы / В.Максімовіч // Полымя. – 2018. – № 7. – С.130-136
- Максимович, В.А. Творческий потенциал личности в контексте становления национальной художественной традиции / В.А. Максимович // Философские исследования: Сборник научных трудов. – Выпуск 5. – Минск: Бел. навука, 2018. – С. 115-130.
- Максімовіч, В. А. Тэма малой радзімы ў творчасці беларускіх паэтаў / В.Максімовіч // Филологическая наука в школе: современное состояние и перспективы развития: тезисы докладов науч.-практ. конф. (28 марта 2018 г., Минск, Беларусь) [Электронный ресурс] / под ред. Т. И. Мороз. – Минск : МГИРО, 2018. – 161 с. – 1 электронный опт. диск (CD-ROM). – Системные требования : IBM-совместимый компьютер ; Microsoft Windows XP/Vista/7/8 ; Adobe Reader ; CD-дисковод.; мышь. – С.78-82.
- Максімовіч, В. А. Існае слова паэта (да 85-годдзя Л.Ф.Яўменава // Леонид Федорович Евменов: к 85-летию со дня рождения / Нац. акад. наук Беларуси, Инс-т философии; сост.: Т.И.Адуло [и др.]; науч. ред. Т.И.Адуло. – Минск: Бел. навука, 2018. – С. 94-101.
- Максімовіч, В. А. Максім Гарэцкі і экзістэнцыялізм / В.Максімовіч // Полымя. – 2018. – №10. – С. 141-149.
- Максимович, В.А. Национальная художественная традиция в формировании духовно-нравственных компетенций педагогов / В.А. Максимович // Вестник МГИРО: Научно-методический журнал. – 2018. – №4 (36). – С. 13-20.
- Максимович, В.А. Творчество Василя Быкова: экзистенциальный дискурс/ В.А. Максимович // Studia Rossica Gedanensia. – 2018. – №5. – С. 135 – 146. (Публикация не представлялась в отчете за 2018 год) [1,0 д.а.].
- Максімовіч, В.А. Раннія апавяданні Кузьмы Чорнага праз прызму экзістэнцыйнай свядомасці / В.А.Максімовіч // Роднае слова. – 2019. – № 2. – С. 11-14.
- Максімовіч, В.А. Раннія апавяданні Кузьмы Чорнага праз прызму экзістэнцыйнай свядомасці / В.А.Максімовіч // Роднае слова. – 2019. – № 3. – С. 14-20.
- Максімовіч, В.А. Класічная літаратура ў фарміраванні і развіцці культурнай традыцыі / В.А. Максімовіч // Вестник МГИРО.–2019.– № 2 (38). – С. 76-78.
- Максімовіч, В.А. Экзістэнцыяльны аспект вывучэння творчасці Кузьмы Чорнага / В.А. Максімовіч // Приложение к научно-методическому журналу "Вестник МГИРО".–2019. – С.72-73.
- Максимович, В.А. Механизмы и мотивации художественного творчества в аспекте субъективно-творческой сублимации / В.А. Максимович // Вестник МГИРО.–2019.– № 3 (39). – С. 11-16.
Кантакты: valery.maximovich@gmail.com