Тычко Галіна Казіміраўна, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры перыядычнага друку i вэб-журналiстыкi

Біяграфія

Адукацыя:
філалагічны факультэт БДУ, аспірантура пры кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, дактарантура ў БДПУ імя М. Танка.

Стажыроўкі:
2000 г. – Беластоцкі ўніверсітэт кафедра літаратуры асветніцтва і рамантызму (Польша)
2004 г. — FOJO media institute. Часопісная журналістыка. Стакгольм (Швецыя)

Праца:
Педагагічную працу распачала ў 1978 годзе настаўніцай у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З 1979 — гід-перакладчык польскай мовы БМТМ “Спадарожнік” Мінскага абкама камсамола У 1982 годзе паступіла ў завочную аспірантуру БДУ. Кандыдацкую дысертацыю “Маральна-этычныя пошукі маладой беларускай прозы (70-80-ыя гады) абараніла ў 1987. У сакавіку 1986 г. – залічана на працу ў штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” на пасаду карэспандэнта. З 1993 г. – член Саюза беларускіх пісьменнікаў па секцыі літаратурнай крытыкі. З гэтага часу працавала рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса “Полымя”. У 1995 г. перайшла працаваць у БДПУ імя М. Танка на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры. Тут закончыла дактарантуру (1998—2001 гг.), і ў 2002 г. абараніла доктарскую дысертацыю “Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў”, у 2003 – атрымала навуковую ступень доктара філалагічных навук па спецыяльнасцях 10.01.01 — беларуская літаратура; 10.01.03 – літаратура народаў краін замежжа (польская літаратура). З 2002 года — дацэнт, а потым прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У студзені 2005 г. атрымала вучонае званне прафесара па спецыяльнасці “літаратуразнаўства”. З 2006 г.— загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтваў. З кастрычніка 2013 г. — прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Член рэдакцыйнай калегіі выдавецтва “Беларускі кнігазбор”. Член саветаў па абароне дысертацый пры філалагічным факультэце БДУ і пры Інстытуце журналістыкі БДУ.

Навуковыя інтарэсы:
беларусістыка, паланістыка, кампаратывістыка, міжкультурная камунікацыя.

Падрыхтаваныя кандыдаты навук:
Воюш Інга Дзмітрыеўна “Трансфармацыя вобраза жанчыны ў беларускай прозе ХХ стагоддзя” па спецыяльнасці 10.01.01 — беларуская літаратура. Абарона: БДУ, 2004.

Публикационная активность, наукометрические показатели в Google Scholar Citations

Колькасць публікацый:
210 (без уліку электронных выданняў)

Выбраныя публікацыі:
Манаграфіі, падручнікі, дапаможнікі
1. Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры ХІХ—пачатку ХХ стагоддзяў: манаграфія / Пад. рэд. член-кар НА Н Б А.А.Лойкі / Г.К. Тычко. Мінск: УП “Тэхнапрынт”, 2001.—167 с. (12 д. л.)
2. Великие писатели ХХ века. Составление, общая редакция, предисловие, послесловие П. В. Васюченко / Г.К. Тычко Гомбрович Витольд; Лем Станислав; Милош Чеслав; Ожешко Элиза; Пшибышевский Станислав; Сенкевич Генрик // Москва: Мартин, 2002 . С.135—139, .230—233, .262—267, .285—289, 317—321, 340—344. (2 д. л.)
3. Людзьмі звацца: Падручнік па беларускай мове для ІІІ класа гімназіі для польскіх школ з дадатковым вывучэнннем беларускай мовы. Podręcznik dopuszczony do użytku szkolnego przez ministra właściwego do spraw oświaty i wychowania i wpisany do wykazu podręczników szkolnych i książek pomocniczych przeznaczonych do kształcenia ogólnego dla mniejszości i grup etnicznych do nauczania języka białoruskiego na poziomie klasy III gimnazjum (dla szkół z dodatkową nauką języka białoruskiego) na podstawie recenzji rzeczoznawców: mgr. Wiery Florczuk, prof. dr hab. Mieczysława Jackiewicza, prof. dr hab. Michała Kondraciuka, mgr Olgi Sienkiewicz. / Г.К. Тычко Беларуская літаратура першай паловы ХХ стагоддзя ; Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя; Літаратура беларускага замежжа // Беласток: Orthdruk, 2003.— С.40—45, С.46—52, С. 110—117. (2 д. л.)
4. ХІІІ Міжнародны з¢езд славістаў. Мовазнаўства. Літаратура. Культуралогія. Фалькларыстыка (Любляна, 2003): Дакл. Бел. Дэлегацыі/ НАН Беларусі. Беларускі камітэт славістаў / Г,К. Тычко Гістарычная сімволіка шматэтнічнай Рэчы Паспалітай і яе інтэрпрэтацыя ў польскай і беларускай літаратурах ХІХ—пачатку ХХ ст. // Мінск: Бел. навука, 2003.— С.400—416. (1 д. л.)
5. Postsowiecka literatura białoruska w europejskim dialogu międzynarodowym / L.Sinkova; H. Tychko. Literatury słowiańskie po roku 1989.Nowe zjawiska, tendencje, perspektywy. Tom I. Transformacja. Pod red. Haliny Janaszek-Ivaničkovej // Warszawa: Dom wydowniczy ELIPSA; 2005.—S.171—179. (0,5 д. л.)
6. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў факультэта журналістыкі / Г.К. Тычко // Мінск: БДУ, 2005.—176 с. (11,7 д. л.)
7. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя (біяграфіі пісьменнікаў, бібліяграфія, літаратурная крытыка) давед. для ст. шк. ўзросту/ Д.Я.Бугаёў і [інш.], навук. рэд. Л.Д. Сінькова / Г.К. Тычко Беларуская літаратура першай паловы ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу; Янка Купала; Гіём Апалінэр; Кандрат Крапіва; Міхась Зарэцкі; Максім Танк; Аркадзь Куляшоў; Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу; Пімен Панчанка; Янка Брыль; Іван Навуменка; Уладзімір Караткевіч; Ніл Гілевіч; Вячаслаў Адамчык; Рыгор Барадулін // Мінск, 2008. – С.5—31, 56 —62, 80—103, 139—172, 192—202, 220—259. (10 д. л.)
8. Правы чалавека і сродкі масавай інфармацыі.Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў Інстытутаа журналістыкі / Г.К. Тычко. Мінск: БДУ, 2008. —91 с. (6 д. л.)
9. Беларуская літаратура ХІХ—ХХ стагоддзяў: Час і асобы / Г.К. Тычко. Мінск: БДУКІМ, 2010. – 267 с. (17, 8 д. л.)
10. Беларуская літаратура ХVІ–ХХ стст. Працы Кафедры беларускай філалогіі, пад. рэд. Галіны Тварановіч. Bialorutenistyka Bialostocka. – том 2./ Г.К. Тычко. Літаратуразнаўчыя даследаванні кафедры / Bialystok, 2010. – С. 279 – 285. (0, 2 д. л.)
11. Літаратура першай паловы XIX стагоддзя. Том 3.[уклад. і камент. М. В. Хаўстовіча]; навук. рэд. С. Л. Гаранін; Iнстытут Мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы .Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі / Г.К. Тычко Франц Савіч // Мінск: Мастацкая літаратура, 2012.—С.974—976. (0, 3 д. л.)
12. Літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя.Анталогія. Уклад. Цвірка К.А., Шпакоўскі І.С., Антановіч К.А. /Г.К. Тычко Ева Фялінская // Мінск: Беларуская навука, 2013. – С.104—111. (0,3 д. л.)
13. Г.К. Тычко Нацыянальнае Індывідуальнае Агульначалавечае. Зборнік навук. артыкулаў. —БЛА “Белавежа”, Беласток, 2015. ISBN978-83-7657-158-4. —165 с. (8 п.л.)
14. Г.К. Тычко Калядная зорка Сакрата Яновіча / Sakrat Janowicz Pisarz transgraniczny. Studia. Wspomnienia. Materialy / Pod redakcja naukowa Grazyny Charytoniuk-Michej, Katarzyny Sawickiej-Mierzynskiej, Danuty Zawadzkiej / Recenzent prof. dr. hab/ Wanda Supa.— Bialystok. —Trans Humana, 2014. ISBN 978-83-64817-03-8 .— S.85—97. (1,2 п.л.)

Артыкулы ў часопісах спісу ВАК:
13. “Адвечная песня” Янкі Купалы як драма адкрытай формы / Г.К. Тычко // Весці НАН РБ. Сер. Гуманітар. Навук.2002. №1. С. 88—96. (0, 8 д. л.)
14. Драматычная паэма Янкі Купалы «Сон на кургане» і яе повязі з рэгіянальнай польскамоўнай літаратурнай традыцыяй: Тэма сну ў сусветнай літаратуры / Г.К. Тычко // Роднае слова. 2002. № 1. С. 20—24. (0, 8 д. л.)
15. Драматычная паэма Янкі Купалы «Сон на кургане» і яе повязі з рэгіянальнай польскамоўнай літаратурнай традыцыяй: Два вяселлі/ Г.К. Тычко // Роднае слова. 2002. № 2. С. 20—24. (0, 8 д. л.)
16. ХШ Міжнародны з’езд славістаў (Любляна 15—21 жніўня 2003 г) / Г.К. Тычко, С.М. Запрудскі // Веснік БДУ. Сер. 4. 2003. № 3.С. 107 — 110. (0, 3 д. л.)
17. Вільня ў жыцці і лёсе Максіма Танка / Г.К.Тычко // Роднае слова. 2004. № 12. С. 82—85. (0, 5 д. л.)
18. Зямлі патрэбны паэты…. І выдаўцы. Штрыхі да творчага партрэта К. Цвіркі / Г.К. Тычко // Роднае слова. 2004. № 3. С. 10 — 12. (0, 3 д. л.)
19. “Біблія як феномен культуры” Рэцэнзія на кнігу Г.В. Сінілы / Г.К. Тычко // Веснік БДУ. Сер.4. 2005. № 3. С.125—126. (0, 2 д. л.)
20. Метадычныя матэрыялы па курсе беларускай літаратуры ў ХІІ класе (паглыблены ўзровень): Андрэй Мрый, Міхась Зарэцкі, Кандрат Крапіва / Г.К. Тычко // Беларуская мова і літаратура. 2006. № 5. С. 45, 49—51. (0, 4 д. л.)
21. Метадычныя матэрыялы па курсе беларускай літаратуры ў ХІІ класе (паглыблены ўзровень): Васіль Быкаў / Г.К. Тычко // Беларуская мова і літаратура. 2006. № 6. С. 55. (0, 2 д. л.)
22. Непарушны закон існасці / Г.К. Тычко // Роднае слова. 2006. № 3. С. 82 — 84. (0, 5 д. л.)
23. Школьныя прыярытэты, у чым яны? / Г.К. Тычко // Роднае слова. 2006. № 11. С. 81 — 82. (0, 2 д. л.)
24. Вывучэнне ваеннай і пасляваеннай лірыкі Пімена Панчанкі. 10 клас /Г.К. Тычко // Роднае слова. 2007. № 8. С. 22 — 25. (0, 4 д. л.)
25. Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх…/ Г.К. Тычко // Роднае слова. 2007. № 1. С. 12 —13. (0, 2 д. л.)
26. Мар’ян Здзяхоўскі і Беларусь / Г.К. Тычко // Роднае слова. 2010. № 12. С. 26–27. (0, 3 д. л.)
27. Г.К. Тычко У пошуках схаванага скарбу: Вобразны свет паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане” // Полымя, 2014, № 12. с.125—137. (1 п.л.)
28. Тычко, Г.К. Мастацкая рэцэпцыя сусветнай класікі ў творчасці Максіма Багдановіча // Роднае слова. № 11. 2015(0,5 п.л.)
29. Тычко Г.К: Сінькова Л. Беларуская «зверхлітаратура». Мінск : Кнігазбор, 2019. 224 с. // Журнал Белорусского осударственного университета. Филология № 3 (2021), (Опубликован: 2022-03-05).-- С. 85-87. 0,3 п.л.
30. Тычко Г.К. Критика в контексте современной культуры : коллективная монография// Г Журнал Белорусского осударственного университета. Журналистика № 2 (2021), ( Опубликован: 2022-01-17).— С. 94-95. 0,3 п.л.

Матэрыялы міжнародных навукова-практычных канферэнцый:
31. Станаўленне беларускага друкаванага слова на тэрыторыі Беласточчыны ў пасляваенны перыяд / Г.К. Тычко // Журналістыка- 2007. Надзённыя праблемы. Перспектывы: Матэрыялы 9-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 6 –7 снежня 2007 г. Вып.9 / Рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2007. С. 332—335. (0,3 д. л.)
32. Рэдактарска-выдавецкая дзейнасць Ежы Гедройца і Беларусь / Г.К. Тычко // Журналістыка- 2009. Стан, праблемы і перспектывы: Матэрыялы 11-й Міжнароднай навук.-практ. канф., Мінск, 11 –12 снежня 2008 г. Вып.10 / Рэдкал. С.В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2009. С. 442—445.( 0,3 д. л.)
33.Права на свабоду думкі, слова і інфармацыі: маральна-прававы аспект / Г.К. Тычко // Журналістыка-2008. Стан, праблемы і перспектывы: Матэрыялы 10-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 11 –12 снежня 2008 г. Вып.10 / Рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2008. С. 426—429.(0,3 д. л.)
34. Публіцыстыка Янкі Купалы на старонках штодзённай палітычна-эканамічнай і літаратурнай газеты “Звон” / Г.К. Тычко // Журналістыка-2012. Стан, праблемы і перспектывы.// Матэрыялы 14-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 6 –7 снежня 2012 / Рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2012. С. 426—429. (0,3 д. л.)
35. Беларускамоўны канфесійны друк за мяжой / Г.К. Тычко // Журналістыка – 2010.Стан, праблемы і перспектывы: Матэрыялы 12-й Міжнароднай навук.-практ. канф. Мінск, 8—9 снежня 2010 г. Вып.11 / Рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2010. С. 281—283. (0,3 д. л.)
36. Камунікатыўны патэнцыял гісторыі беларускай літаратуры / Г.К. Тычко // Жыццём і словам прысягаючы…: да 90-годдзя заслуж. работніка адукацыі Рэсп. Беларусь д-ра філал. навук, праф. Міхася Яўгенавіча Цікоцкага: Зб. навук. прац. Пад агул.рэд. д-ра філал. навук праф. В.І. Іўчанкава. Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012. С.540—550. (0,3 д. л.)
37. Тычко Г. К Да пытання актуалізацыі духоўна-патрыятычнага пачатку ў творчай спадчыне В. Быкава // Журналістыка, 2014. Стан, праблемы і перспектывы.// Матэрыялы 16-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 5 –6 снежня 2014 / Рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. – Мінск, 2014. (0,1 п.л.)
38. Тычко Г. К. Нацыянальная спецыфіка крэалізаванага тэксту // Журналістыка, 2015. Стан, праблемы і перспектывы.// Матэрыялы 17-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 12 –13 лістапада 2015 / Рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. – Мінск, 2015. – С.458-460 (0,1 п.л.)
39. Тычко Г. К, Дакументальнасць і яе варыяцыі ў сучаснай беларускай прозе // Стылістыка: мова, маўленне і тэкст Матэрыялы V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Яўгенавіча Цікоцкага Мінск, 23–24 лютага 2022 г. Навуковае электроннае выданне Мінск, БДУ, 2022. С.—264—268. 0,2 п.л.
40. Тычко Г.К. Карпаратыўны блог: магчымасці і патэнцыял // Корпоративные медиа в процессе реализации государственной политики Республики Беларусь// Материалы международной научно-практической конференции Минск, 2 июня 2022 г. Научное электронное издание Минск, БГУ, 2022.—С. 166—171. 0,3 п.л..
41. Тычко Г. К. Жанравы канон і сучаснасць: да пытання трансфармацыі жанраў журналістыки Журналістыка – 2022: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 24-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 3 лістап. 2022 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: Л. Р. Хмель (гал. рэд.) [i iнш.]. – Мінск : БДУ, 2022. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM). – ISBN 978-985- 881-433-5—С. 130—133. 0,2 п.л.
42. Тычко Г. К. Творчая індывідуальнасць А. А. Лойкі ў кантэксце нацыянальнага літаратурнага працэсу другой паловы ХХ стагоддзя./ Cлавянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы ХІІІ Міжнар. навук. канф., прысвеч. 100-годдзю БДУ і 90-годдзю з дня нарадж. чл.-кар. НАН Беларусі праф. А. А. Лойкі, Мінск, 28–29 кастр. 2021 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: С. А. Важнік (гал. рэд.) [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Бельскі. – Мінск : БДУ, 2021. –. С. 127—130. 0,3 п.л.
43. Тычко Г. К. Творчая індывідуальнасць паэта Вячаслава Рагойшы / Г. К. Тычко // В. П. Рагойша – педагог, вучоны, пісьменнік. Да 80-годдзя з дня нараджэння і 55-годдзя навукова-педагагічнай дзейнасці прафесара В. П. Рагойшы: матэрыялы навук.-практ. семінара, Рэсп. Беларусь, Мінск, 10 чэрв. 2022 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: С. А. Важнік (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2022. – С. 72-78.

Педагагічная праца:
Асновы літаратурна-мастацкай творчасці
3 курс, 5-6 семестр, лекцыі, практычныя заняткі
Спецыяльнасць "Літаратурная работа (творчасць)". Матэрыялы курса
Спецыяльнасць "Літаратурная работа (рэдагаванне)". Матэрыялы курса

5 курс, 9 семетр, лекцыі, практычныя заняткі
Спецыяльнась "Журналістыка (друкаваныя СМІ)". Матэрыялы курса
Спецыяльнасць "Журналістыка (вэб-журналістыка)". Матэрылы курса
Спецыяльнасць "Журналістыка (аудыевізуальная)". Матэрыялы курса

Правы чалавека і СМІ
Мастацка-публіцыстычныя жанры
Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя
Сучасная беларуская літаратура
Беларуская літаратура ХХ стагоддзя

Кантакт: вул. Кальварыйская, 9, комн. 322, тэл. 259-70-25

Вверх