Дата создания: 20 марта 1969 г.

Заведующий кафедрой: Ивченков Виктор Иванович, доктор филологических наук, профессор

Количество преподавателей: 29, из них профессоров – 3, доцентов – 21.

Матэрыялы па медыярыторыцы для 5 курса

Вялікая Айчынная ў біяграфіі прафесара М.Я.Цікоцкага

Презентация специальности "Литературная работа (редактирование)":

Loading...

Культура маўлення журналіста: зб. навук. артыкулаў / пад рэд. В. І. Іўчанкава, С. К. Бердніка. – Мінск : БДУ, 2013. – 106 с.

Агульная інфармацыя:

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання – адно са старэйшых навукова-метадычных вучэбных падраздзяленняў журфака. Створаная ў 1969 годзе, праз два гады як факультэт журналістыкі атрымаў самастойнасць, яна вырозніваецца традыцыямі і ўласным падыходам да навучання студэнтаў, слухачоў адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Ивченков Виктор Иванович

Вынікам саракапяцігадовай дзейнасці кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання стала выданне звыш васьмі дзясяткаў падручнікаў і дапаможнікаў, каля ста манаграфій, тысяч артыкулаў. Кафедра шмат зрабіла для развіцця айчыннага і рускага мовазнаўства, станаўлення культуры маўлення. З яе веснічак атрымала жыццё беларуская стылістыка.

У працах першага загадчыка кафедры, слыннага вучонага, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктара філалагічных навук, прафесара М. Я. Цікоцкага былі закладзены асновы стылістыкі як навукі і прыкладной дысцыпліны, вызначаны прыярытэтныя шляхі яе развіцця, накірункі даследаванняў у рэчышчы стылістыкі жанраў, стылістыкі тэксту. З цягам часу гэта сімвалічна праклала масток у міждысцыплінарнае вывучэнне публіцыстычнага тэксту як своеасаблівай іерархіі ведаў – дыскурснага аналізу СМІ.

М. Я. Цікоцкі загадваў кафедрай дваццаць гадоў (1969–1989 гг.). За гэты час Міхась Яўгенавіч стварыў школу стылістыкі беларускай мовы, паклаў пачатак плённай распрацоўцы праблем стылістыкі публіцыстычных жанраў, паэтыкі публіцыстычнага слова.

Імя беларускага вучонага непарыўна звязана з гісторыяй нашай краіны. Ён прайшоў вайну, быў паранены, за баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума медалямі «За адвагу». Пасля дэмабілізацыі асаблівым клопатам М. Я. Цікоцкага стала родная мова. З болем і нават адчаем Міхась Яўгенавіч не раз гаварыў пра выпадкі абыякавага стаўлення да яе, духоўнай занядбанасці і недалёкасці ва ўсведамленні, што значыць тытульная мова народа.
З творчым запалам журналіст Міхась Цікоцкі працаваў у рэдакцыях газет «Савецкі селянін» і «Калгасная праўда», у часопісе «Вожык». Адначасова вучыўся ў завочнай аспірантуры пры кафедры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі, а праз тры гады паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Публіцыстыка Якуба Коласа».

Асаблівае адчуванне беларускага слова, яго мілагучнасці, нюанснага зместавага напаўнення вярнулі вучонага ва ўніверсітэт. У навуковым пошуку Міхась Яўгенавіч знайшоў для сябе прыярытэт – стылістыку, якой прысягнуў на ўсё жыццё. Таму ў кастрычніку 1969 года з’яўляецца кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання…

У 1972 г. М. Я. Цікоцкі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Праблемы публіцыстычнага стылю», а праз год атрымаў вучонае званне прафесара. Трэба сказаць, што абраная вучоным навука ў той час набыла асаблівую прывабнасць, якая ўзрасла буйным зернем навуковага пошуку і замацавалася ў набытках ХХ стагоддзя. Удала спалучыўшы веды ў галіне журналістыкі і мовазнаўства, малады Цікоцкі пранікнёна даследаваў паэтыку журналісцкага слова. Пад клапатлівым і дбайным вокам вучонага пачала фарміравацца стылістыка публіцыстычных жанраў – сімбіёз філалагічнай навукі, у якой арганічна спалучыліся набыткі лінгвістыкі, літаратуразнаўства і журналістыкі. Паказальна, што аўтарам «Стылістыкі публіцыстычных жанраў» стаў прафесар Цікоцкі – кнігі, якая і па сёння застаецца адзінай у сваім родзе.

Фарміраваўся новы навуковы накірунак – стылістыка тэксту. І зноў прафесар Цікоцкі стаў першым на Беларусі: выдаў падручнік «Стылістыка тэксту», у якім увасобіў мару любога стыліста – з’яднаць у адно цэлае элементныя складнікі тэксту праз асобу яго стваральніка.

Жыццё першага загадчыка кафедры можа стаць узорам служэння журналістыцы, слову, любімай справе для кожнага з нас…

З 1989 па 1996 г. кафедрай кіраваў выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар філалагічных навук, прафесар А. І. Наркевіч. Аркадзь Іосіфавіч вылучаўся вельмі патрэбнай для нашага часу асаблівасцю: калі ён уваходзіў у аўдыторыю, кабінет, рэдакцыю, то фізічная прастора напаўнялася беларускасцю. Мусіш прызнаць, што такіх вучоных, фізічная прысутнасць якіх фарміравала маўленчыя густы і вызначала грамадзянскія прыярытэты, засталося няшмат.

Жыццёвыя пуцявіны моцна пераплялі лёс Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча са словам і з навукай аб мове. Менавіта гэтым дзвюм зоркам найбольш аддаваўся вучоны, і зрабіў гэты занятак любімым: адказна, шчыра і з вялікай аберагальнай сілай ставіўся да слова, асабліва друкаванага. У прафесара быў свой стыль - строгі і акадэмічны. Хаця яго тэзаўрус уключаў мноства слоў, якія ён убіраў і з вясковых каранёў, і з паэзіі, і з беларускай песні. Навуковыя інтарэсы Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча асноўным чынам былі звязаны з крыніцай беларускага мовазнаўства – марфалогіяй і сінтаксісам роднай мовы. Яго кандыдацкая дысертацыя «Спосабы выражэння азначэнняў у сучаснай беларускай мове», абароненая ў 1956 годзе, прысвечана вызначэнню асаблівасцей дапасавання азначэнняў да азначаемых слоў у сучаснай беларускай мове, характарыстыцы прыназоўнікава-іменных канструкцый з атрыбутыўнай сінтаксічнай функцыяй і інш., што дазволіла ў будучым выйсці на дысертацыйнае даследаванне «Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове», у якім былі вылучаны структурна-семантычныя тыпы словазлучэнняў. Манаграфія па тэме дысертацыі адкрыла навуковыя далягляды для далейшага вывучэння словазлучэння як моўнай адзінкі і ў цэлым сінтаксічнай навукі на Беларусі.
Фундаментальная праца А. І. Наркевіча «Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы» з’явілася працягам навуковых разважанняў вучонага пра сістэмнае ўладкаванне роднай мовы, прыярытэтам якіх стала вылучэнне назоўніка ў якасці выключна прадуктыўнага і разнастайнага ў семантычных і структурных адносінах лексіка-граматычнага разраду знамянальных слоў. Можна меркаваць, што пільная ўвага прафесара Наркевіча да гэтай часціны мовы была выклікана нарастаючай функцыянальнай актыўнасцю назоўніка, асабліва ў публіцыстычным маўленні. Менавіта з гэтым і звязвалася ідэя вучонага пра цэнтрычнасць назоўніка ў публіцыстычным тэксце.
Прафесар Наркевіч, працуючы на пасадзе загадчыка кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, адчуваў і актыўна падтрымліваў новыя павевы ў лінгвістыцы, філалогіі. Гэта адкрывала прастору для навуковай дзейнасці маладым вучоным, было трывалым падмуркам пашырэння кола інтарэсаў выкладчыкаў кафедры.
Традыцыяй кафедры стала правядзенне навуковых форумаў, прысвечаных памяці слынных калег. Раз на пяць гадоў вучоныя са славянскіх краін з’язджаюцца на канферэнцыі «Жыццём і словам прысягаючы… Да юбілею М. Я. Цікоцкага» і «Слова ў кантэксце часу. Да юбілею А. І. Наркевіча». Трэба заўважыць, што маштабы юбілейных канферэнцый з кожным разам пашыраюцца, бо разрастаецца кола яе ўдзельнікаў. Такім чынам спраўджваюцца запаветы вучоных, наталяюцца новымі ідэямі іх думкі, нараджаюцца новыя імёны…
На кафедры працавалі вядомы беларускі лексікограф, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С. М. Грабчыкаў, легендарны выкладчык журфака М. Р. Каваленка.
Доўгія часы на кафедры вялася актыўная падрыхтоўка студэнтаў-замежнікаў з больш як пяцідзесяці краін свету. У гэтым напрамку плённа працавалі выкладчыкі В. К. Грыгорава, Г. П. Раманчыкава, Т. М. Смольская, А. І. Цітова. Зараз свой вопыт выкладання рускай мовы як замежнай перадаюць маладым выкладчыкам Т. В. Канюшкевіч і Л. А. Сачанка.

На сёння кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання – поліфункцыянальнае навукова-даследчае, навучальнае структурнае падраздзяленне, якое забяспечвае лінгвастылістычную і рэдактарскую падрыхтоўку студэнтаў факультэта журналістыкі, сістэмна вывучае генезіс публіцыстычнага маўлення, вядзе фундаментальныя распрацоўкі ў галіне стылістыкі, медыялінгвістыкі, дыскурснага аналізу СМІ, даследуе праблемы маўленчай камунікацыі.

Зладжаная праца калектыву кафедры засведчваецца ў разнастайнасці новых дысцыплін і спецкурсаў, якія ўводзяцца ў навучальны працэс і грунтуюцца на сучасных набытках медыялінгвістыкі і рэдагавання. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню моўнага сродку як тэкстаўтваральнага фактару. Публіцыстычны тэкст вывучаецца шматаспектна і прафесійна арыентавана ў асноўных і спецыяльных курсах «Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі» (дацэнты С. К. Берднік, Г. А. Гваздовіч, В. А. Горбач, В. І. Дзесюкевіч, Ю. М. Лук’янюк, А. А. Рудэнка, Л. А. Сачанка, А. Р. Хромчанка, А. М. Цікоцкі, ст. выкладчыкі В. Д. Бардзіян, Л. В. Іўчанкава, М. П. Цыбульская), «Дыскурсны аналіз СМІ» (прафесар В. І. Іўчанкаў), «Рэдагаванне» (дацэнты А. У. Дуброўскі, П. П. Жаўняровіч, С. В. Зелянко), «Лінгвістыка публіцыстычнага тэксту» (прафесар В. І. Іўчанкаў), «Мова і стыль інтэрнэт-выданняў» (дацэнт Ю. М. Лук’янюк), «Медыярыторыка» (прафесар В. І. Іўчанкаў).

Трэба заўважыць, што члены кафедры пастаянна знаходзяцца на фарпосце вучэбна-метадычнай працы факультэта. Так, з 1981 па 2005 г. працавала намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце дацэнт А. А. Рудэнка. І сёння выдатны педагог аддана перадае свае веды студэнтам, натхняе іх на бачанне сваёй прафесіі пад лінгвістычным мікраскопам. На гэтай пасадзе яе змяніла выхаванка кафедры дацэнт В. М. Самусевіч, якая, з’яўляючыся намеснікам дырэктара і старшынёй метадычнай камісіі, паспяхова ажыццяўляе кіраўніцтва навучальным працэсам інстытута. Кафедра стала стартавай пляцоўкай і для дацэнта Г. І. Басавай, якая сёння ўзначальвае факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Доўгі час на кафедры працавала дацэнт кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі М. П. Карповіч, якая адна з першых закладвала падмурак у беларускую школу рэдагавання.

Важнай падзеяй у жыцці кафедры стала адкрыццё ў 1998 годзе спецыяльнасці «Літаратурная работа (рэдагаванне)» з прысваеннем выпускнікам кваліфікацыі «Літаратурны рэдактар. Журналіст».

Выкладчыкамі кафедры створана, рупліва папаўняецца і абнаўляецца навукова-метадычная база для падрыхтоўкі спецыялістаў па рэдагаванні. У гэтым напрамку актыўна працуюць дацэнты В. І. Дзесюкевіч (распрацавала дысцыпліну «Тэорыя тэксту» і чытае аўтарскі спецкурс «Канцэптуальны аналіз мастацкага тэксту»), А. У. Дуброўскі (распрацаваў і чытае аўтарскія курсы «Рэдагаванне мастацка-публіцыстычных матэрыялаў», «Рэдагаванне вершаванага тэксту»), П. П. Жаўняровіч (чытае курс «Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці», рапрацаваў аўтарскі курс «Майстэрства У. Караткевіча-публіцыста»), першы выпускнік гэтай спецыяльнасці, які стаў кандыдатам навук, С. В. Зелянко (выкладае курсы «Методыка літаратурнага рэдагавання», «Рэдагаванне асобных відаў літаратуры»), А. Р. Хромчанка (распрацавала і чытае аўтарскі курс «Асновы творчай дзейнасці рэдактара»).

Для ўзмацнення ў навучальным працэсе складніка прафесійна-вытворчай падрыхтоўкі студэнтаў на кафедру запрашаюцца спецыялісты ў галіне рэдакцыйна-выдавецкай справы. Так, на ўмовах пазаштатнага сумяшчальніцтва і пагадзіннай аплаты з кафедрай супрацоўнічаюць выпускнікі факультэта журналістыкі розных гадоў – дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» М. А. Супрановіч, дырэктар выдавецтва «Пачатковая школа» Н. Г. Ваніна, галоўны рэдактар часопіса «Мінская школа сёння» Т. А. Іванова, галоўны рэдактар рэдакцыі дзіцячых часопісаў і загадчык кніжнай рэдакцыі выдавецтва «Пачатковая школа» В. У. Ваніна і Д. В. Аўчароў.

Створаны і эфектыўна працуюць два філіялы кафедры пры выдавецтвах «Адукацыя і выхаванне» (кіраўнік філіяла – Т. А. Іванова) і «Пачатковая школа« (кіраўнік філіяла – В. У. Ваніна). З намі актыўна супрацоўнічаюць рэдактары выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», «Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», «Выдавецкі цэнтр БДУ» і інш., РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”», рэдактары і журналісты рэспубліканскіх газет, тэле- і радыёканалаў.

Традыцыйна ў склад дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі ўваходзяць вядомыя вучоныя і пісьменнікі. Напрыклад, доктар філалагічных навук прафесар В. П. Жураўлёў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар С. С. Лаўшук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Р. А. Баравікова і інш.; ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва па напісанні курсавых і дыпломных прац член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А. М. Булыка.

Выкладчыкі кафедры супрацоўнічаюць са шматлікімі рэдакцыямі рэспубліканскага друку, радыё і тэлебачання, аказваюць ім кансультацыйную дапамогу, рэгулярна друкуюцца па надзённых пытаннях культуры маўлення, лінгвадыдактыкі і адукацыі. Актыўныя ўдзельнікі тэлевізійнага жыцця прафесар В. І. Іўчанкаў, дацэнты В. І. Дзесюкевіч і Ю. М. Лук’янюк на працягу двух апошніх гадоў аналізуюць маўленне журналістаў СТБ, вынікам чаго сталі рэгулярныя сустрэчы (два разы на месяц) з журналістамі тэлеканала. Руплівы прапагандыст роднага слова дацэнт П. П. Жаўняровіч гартуе моц прафесійнага слова, прыкладаючы шмат намаганняў дзеля павышэння маўленчай культуры журналістаў газеты «Звязда» і штотыднёвіка «ЛіМ», часопіса «Пачатковая школа» і іншых рэспубліканскіх СМІ.

Выкладчыкі кафедры – члены рэдкалегій, рэдсаветаў, навуковыя кансультанты рэдакцый шматлікіх часопісаў і інтэрнэт-парталаў. Так, прафесар В. І. Іўчанкаў з’яўляецца першым намеснікам галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура», членам рэдкалегій: міжнароднага навуковага электроннага часопіса Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта «Медыялінгвістыка», навуковага часопіса Кіеўскага нацыянальнага ўнівесрістэта імя Тараса Шаўчэнкі «Вобраз», навуковага часопіса Сібірскага федэральнага ўніверсітэта «Экалогія мовы і камунікатыўная практыка», навукова-практычнага часопіса Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава «Журналістыка і культура рускай мовы», навуковага часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка», навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова», навукова-метадычнага часопіса «Пралеска», навуковага, навукова-метадычнага ілюстраванага часопіса «Беларускі гістарычны часопіс», навукова-тэарэтычнага часопіса «Веснiк Брэсцкага ўнiверсiтэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія», літаратурна-мастацкага часопіса «Полымя», навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа». Дацэнт Г. А. Гваздовіч – член рэдакцыйнай калегіі навуковых часопісаў «FILOLOGIA RUSA» Бухарэсцкага ўніверсітэта (Румынія) і «Вестник НГУ. Серия: История. Филология. Выпуск “Журналистика”» (г. Навасібірск, Расія).

Разам з вядомымі караткевічазнаўцамі Адамам Мальдзісам і Анатолем Вераб’ём кафедра прыклала шмат намаганняў па стварэнні 25-томнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Членамі рэдкалегіі збору твораў і рэдактарамі асобных тамоў з’яўляюцца Віктар Іўчанкаў і Пётр Жаўняровіч.

На кафедры вядзецца актыўная работа па прапагандзе і рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Кафедра была адным з асноўных распрацоўшчыкаў новай рэдакцыі беларускага правапісу. Так, на завяршальным этапе (2006–2008) падрыхтоўкі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» прафесар В. І. Іўчанкаў з’яўляўся намеснікам старшыні створанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь рабочай групы па дапрацоўцы праекта новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», у складзе рабочай групы ажыццяўляў навуковае кіраўніцтва дапрацоўкай рэдакцыі правіл у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008), прадстаўляў закон у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ён жа аўтар рубрык «Пішам па-беларуску» («Народная газета»), «Урокі беларускага правапісу ад Віктара Іўчанкава» («Настаўніцкая газета»), «Беларускі правапіс: урокі сучаснай арфаграфіі» (часопіс «Пачатковая школа»), «Беларуская мова: новая рэдакцыя правапісу» (часопіс «Пралеска»), «Новае ў правапісе» (часопіс «Роднае слова»), «Настаўніцкі семінар. Сучасны беларускі правапіс» (часопіс «Беларуская мова і літаратура»).

Плёнам вылучаецца навуковая праца кафедры. Акрамя выканання кафедральных тэм, вучоныя актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах праектаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў. Так, за апошнія два гады кафедра выканала НДР «Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы. Рэалізацыя Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў пераходны перыяд (2010–2013 гг.)» на суму 160 млн бел. рублёў. З 2014 г. прафесар В. І. Іўчанкаў з’яўляецца членам экспертнага савета аддзялення гуманітарных навук БРФФД. Актыўна выдаюцца навуковыя манаграфіі («Інтэртэкст у публіцыстычным маўленні», дацэнт С. В. Зелянко; «Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча», дацэнт П. П. Жаўняровіч; «Грамматическая терминология русского и белорусского языков: истоки, структура, функционирование», дацэнт Г. А. Гваздовіч і інш.). Імёны вучоных кафедры добра вядомы сярод калег МДУ імя Ламаносава, СПбДУ, КНУ імя Тараса Шаўчэнкі і іншых навуковых цэнтраў блізкага і далёкага замежжа. Так, беларуская школа медыялінгвістаў прадстаўлена на сайтах Санкт-Пецярбугскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў праекце «Медыялінгвістыка – ХХІ стагоддзе» (http://medialing.spbu.ru/), Стылістычнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В.Ламаносава, http://stylistic-mks.com/) і інш.

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання поўніцца задумамі, цікавымі ідэямі і сустракае 70-гадовы юбілей факультэта журналістыкі, а таксама свой 45-гадовы юбілей з трывалымі традыцыямі, багатым даследчым падмуркам і найноўшымі метадычнымі набыткамі. Навуковы і творчы патэнцыял кафедры дазваляе з поспехам вырашаць надзённасці медыялінгвістычнай, рэдактарскай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў у галіне масавай камунікацыі.

Научные направления: изучение языка и стиля СМИ; генезис публицистической речи; проблемы лексики, фонетики, грамматики, стилистики; дивергенция и конвергенция в условиях билингвизма; проблемы речевой коммуникации; дискурсный анализ СМИ.

Список курсовых работ студентов 3 курса по "Стилистике"
Пытанні да экзамену па лінгвістыцы публіцыстычнага тэксту (4 курс, спецыяльнасць “Літаратурная работа (рэдагаванне)”

Преподаватели кафедры:
Ивченков Виктор Иванович, зав. кафедрой, доктор филологических наук, профессор
Бордиян Ольга Дмитриевна, старший преподаватель
Бердник Сергей Константинович, кандидат филологических наук, доцент
Горбач Ольга Александровна, кандидат филологических наук, доцент
Десюкевич Ольга Ивановна, кандидат филологических наук, доцент
Дубровский Александр Владимирович, кандидат филологических наук, доцент
Жолнерович Петр Петрович, кандидат филологических наук, доцент
Зеленко Сергей Викторович, кандидат филологических наук, доцент
Конюшкевич Татьяна Витальевна, старший преподаватель
Лукьянюк Юлия Николаевна, кандидат филологических наук, доцент
Руденко Ангелина Александровна, доцент кафедры
Саченко Лариса Александровна, доцент кафедры
Тикоцкий Александр Михайлович, кандидат филологических наук, доцент
Хромченко Альбина Ришардовна, кандидат филологических наук, доцент
Цыбульская Маргарита Петровна, старший преподаватель
Шестернева Лилия Георгиевна, кандидат филологических наук, доцент

Преподаватели-совместители:
Трухан Юлия Николаевна, старший преподаватель
Шнип Виктор Анатольевич, старший преподаватель

Дысцыпліны, замацаваныя за кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

УВАГА! ПРАГРАМА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНУ для спецыяльнасці 1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках) для напрамку спецыяльнасці 1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)

Спецыяльнасць “Літаратурная работа”. Накірунак “Літаратурная работа (рэдагаванне)”. Код накірунка 1-23 01 10-02

Семестр 1. Сучасная беларуская мова

Семестр 1-3. Мова сродкаў масавай камунікацыі

Семестр 1-4. Культура маўлення

Семестр 2. Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці

Семестр 3-4. Методыка рэдагавання

Семестр 3-4. Асновы творчай дзейнасці рэдактара

Семестр 4-6. Стылістыка

Семестр 5. Тэорыя і практыка перакладу

Семестр 5. Тэкст: рэдактарскія методыкі

Семестр 5. Тэкст: лінгвістычная арганізацыя

Семестр 5. Рэдагаванне аналітычных і рэкламных матэрыялаў

Семестр 5. Агульнае рэдагаванне і літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў

Семестр 5. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі. Закон РБ “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пукнтуацыі”

Семестр 5. Книгоиздание: проблемы и перспективы

Семестр 5. Рэдактарскае майстэрства Якуба Коласа

Семестр 6. Методыка рэдагавання навуковай і афіцыйнай літаратуры

Семестр 6. Методыка рэдагавання інфармацыйных і мастацка-публіцыстычных матэрыялаў

Семестр 6. Параграфеміка

Семестр 6. Рэдактарскае майстэрства

Семестр 6. Літаратурнае рэдагаванне ў СМІ

Семестр 6. Прафесійнае майстэрства

Семестр 6. Теория текста

Семестр 7. Тэксталогія

Семестр 7. Медыярыторыка

Семестр 7. Дыскурс СМІ

Семестр 7. Рэдактар рэкламы

Семестр 7. Методыка рэдагавання асобных відаў літаратуры

Семестр 7. Кнігавыдавецтва: праблемы і перспектывы

Спецыяльнасць “Літаратурная работа”. Накірунак “Літаратурная работа (творчасць)”. Код накірунка 1-23 01 10-03

Семестр 1. Сучасная беларуская мова

Семестр 1-3. Мова сродкаў масавай камунікацыі

Семестр 3-4. Методыка рэдагавання

Семестр 4-6. Стылістыка

Семестр 5. Тэорыя і практыка перакладу

Семестр 7. Медыярыторыка

Семестр 7. Дыскурс СМІ

Семестр 7. Маўленчы ўплыў у тэкстах арт-журналістыкі

 

Спецыяльнасць Журналістыка. Накірунак Журналістыка (друкаваныя СМІ). Код накірунка 1-23 01 08-01

Семестр 1. Сучасная беларуская мова

Семестр 1-3. Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі

Семестр 5. Рэдагаванне

Семестр 5. Трэвэл-медыятэкст

Семестр 7. Медыярыторыка

 

Спецыяльнасць "Журналістыка". Накірунак "Журналістыка (менеджмент СМІ)". Код накірунка 1-23 01 08-04

Семестр 1. Сучасная беларуская мова

Семестр 1-3. Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі

Семестр 5. Рэдагаванне

Семестр 5. Трэвэл-медыятэкст

Семестр 6. Лингвистические ресурсы менеджмента

Семестр 7. Медыярыторыка

 

Спецыяльнасць "Журналістыка". Накірунак "Журналістыка (вэб-журналістыка)". Код накірунка 1-23 01 08-03

Семестр 1. Сучасная беларуская мова

Семестр 1-3. Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі

Семестр 5. Рэдагаванне

Семестр 7. Медыярыторыка

 

Спецыяльнасць "Журналістыка". Накірунак "Журналістыка (аўдыявізуальная)". Код накірунка 1-23 01 08-02

Семестр 1. Сучасная беларуская мова

Семестр 1-3. Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі

Семестр 5. Рэдагаванне

Семестр 7. Медыярыторыка

 

Спецыяльнасць "Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)". Код накірунка 1-23 01 07-01

Семестр 1. Сучасная беларуская мова

Семестр 1-3. Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі

Семестр 5. Рэдагаванне

Семестр 5. Речевая коммуникация

Семестр 7. Медыярыторыка

 

Спецыяльнасць "Журналістыка". Накірунак "Журналістыка міжнародная". Код накірунка 1-23 01 09

Семестр 1. Сучасная беларуская мова

Семестр 1-3. Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі

Семестр 3. Рэдагаванне

Семестр 7. Медыярыторыка

 

Спецыяльнасць "Журналістыка (замежнае аддзяленне)"

Семестр 1. Актуальная лексика русского языка

Семестр 1-3. Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі

Семестр 1-4. Русский язык как иностранный

Семестр 3. Рэдагаванне

Семестр 7. Медыярыторыка

Спецыяльнасць "Літаратурная работа". Накірунак "Літаратурная работа (рэдагаванне)". Код накірунка 1-23 01 10-02
 
Спецыяльнасць "Літаратурная работа". Накірунак "Літаратурная работа (творчасць)". Код накірунка 1-23 01 10-03
 
Спецыяльнасць "Журналістыка". Накірунак "Журналістыка (друкаваныя СМІ)". Код накірунка 1-23 01 08-01
 
Спецыяльнасць "Журналістыка". Накірунак "Журналістыка (менеджмент СМІ)". Код накірунка 1-23 01 08-04
 
Спецыяльнасць "Журналістыка". Накірунак "Журналістыка (вэб-журналістыка)". Код накірунка 1-23 01 08-03
 
Спецыяльнасць "Журналістыка". Накірунак "Журналістыка (аўдыявізуальная)". Код накірунка 1-23 01 08-02
 
Спецыяльнасць "Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)". Код накірунка 1-23 01 07-01
 
Спецыяльнасць "Журналістыка". Накірунак "Журналістыка міжнародная". Код накірунка 1-23 01 09
 
Спецыяльнасць "Журналістыка (замежнае аддзяленне)"
Семестр 1-2. Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі
Семестр 1-2. Русский язык как иностранный
Семестр 3-4. Русский язык как иностранный
Семестр 3-4. Сучасная беларуская мова
Семестр 3-4. Современный русский язык
Семестр 4-5. Стылістыка
Семестр 5. Русский язык как иностранный
Семестр 5-6. Літаратурнае рэдагаванне
Семестр 7-8. Русский язык как иностранный
Семестр 9. Медыярыторыка

Методическое сопровождение учебного процесса:

Основные учебные пособия, разработанные на кафедре:
Цікоцкі М.Я. Сугучнасць солў жывых... - Мн.: Выд-ва БДУ, 1981. - 191 с.
Наркевіч А.І. Практычны курс сучаснай беларускай мовы. - Мн.: Універсітэцкае, 1992. - 320 с.
Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. - Мн.: Універсітэцкае, 1995. - 294 с.
Руденко А.А. Современный русский язык: УМК: В 2 ч. Ч. 1. - Мн.: БГУ, 2002. - 124 с.
Цікоцкі М.Я. Стылістыка тэксту. - Мн.: Бел. навука, 2002. - 223 с.
Ивченков В.И. Лингвистическая организация текста: В творческой лаборатории В.Короткевича. - Мн.:БГУ, 2002. - 211 с.
Басава Г.І., Іўчанкаў В.І., Сінькова Л.Д. Святло слова. - Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2002. - 142 с.
Ивченков В.И. Лингвостилистика тропов Ю. Казакова. - Мн.: УП ""Ред. науч.-метод. журн. ""Пачатковая школа"", 2002. - 112 с.
Руденко А.А. Современный русский язык: УМК: В 2 ч. Ч. 2. - Мн.: БГУ, 2003. - 228 с.
Хромчанка А.Р. Паўночна-мастоўскія гаворкі: арэальная, генетычная і тыпалагічная характарыстыка. - Мн.: БДУ, 2004. - 147 с.

Контакт: г. Минск, ул. Кальварийская, 9, комн. 406, тел. +375-17-259-70-12

Лаборант: Соболевская Елена Юрьевна
Заведующий кафедрой: Ивченков Виктор Иванович
ул. Кальварийская, 9, комн. 407, тел. 259-70-22