У скарбонку караткевічазнаўства зроблены новы важкі ўнёсак – у рубрыцы “Да стагоддзя БДУ” ў свет выйшла манаграфія прафесара Віктара Іўчанкава “Вобразнае слова ў прозе Уладзіміра Караткевіча: метафара, параўнанне, эпітэт”. Гэта не першая кніга вучонага пра мову і стыль беларускага класіка.

 

Яшчэ ў аспіранцкія гады канца 80-х мінулага стагоддзя малады даследчык выпеставаў у сабе асаблівае бачанне творчасці Караткевіча, тонкае адчуванне гармоніі вобразнага слова пісьменніка: формы і зместу. Кніга адкрывае прастору для новых даследчых намаганняў у галіне беларускай стылістыкі, лінгвістыкі тэксту, мастацкага дыскурсу, што стане трывалым падмуркам для напісання курсавых, дыпломных і дысертацыйных прац.

 

Навуковы досвед прафесара дазволіць студэнту-журфакаўцу раскрыць таямніцы і веліч роднага слова, апрабіраваць прапанаваную методыку даследавання на ўласным вопыце стварэння медыятэкстаў, прымусіць унікнуць у бясконцыя магчымасці лексічнай семантыкі. 

 

Ivchenko2