Штогод 21 лютага на факультэце журналістыкі адзначаецца дзень роднай мовы. Па традыцыі гэтае мерапрыемства арганізоўваюць старастат сумесна з кафедрай медыялінгвістыкі і рэдагавання. У гэтым годзе студэнтам і выкладчыкам было прапанавана паразважаць над тым, чаму мы баімся часцей выкарыстоўваць беларускую мову кожны дзень.

Так, напрыклад, святочны дзень пачаўся з традыцыйнага праекта “Лад жыцця”, дзе спачатку выкладчыкі распавядалі пра свае самыя моцныя страхі і згадвалі на містычныя гісторыі з жыцця, а потым і студэнты падзяліліся сваім жыццёвым досведам барацьбы з жахамі. У гэтым годзе ад выкладчыкаў выступалі Прановіч Т.І. і Воюш І.Д. Адначасова з гэтым мерапрыемствам прафесар Дасаева Т.М. правяла літаратурныя чытанні пад назвай “Няхай гучыць беларускае слова”.

Больш фота па спасылцы

 

Dzen mova 20 01

 

У гэтым годзе ўпершыню ў рамках дня роднай мовы старастат правёў квіз “Скарбы вядзьмарскай гары”. Удзельнічаць маглі ўсе жадаючыя. Пытанні выяўлялі самых дапытлівых, эрудыраваных ў вобласці беларускай мовы і культуры студэнтаў. У выніку перамагла каманда “Вялёсавы дочкі”, якую ўзнагародзілі падчас святочнага закрыцця дня роднай мовы.
Для тых, каму не хапіла “Ладу жыцця”, каб пачаць нават думаць па-беларуску, адначасова з квізам дацэнт Зразікава В.А. правяла лекцыю на беларускай мове “Прававыя асновы журналістыкі”.

 

 

Dzen mova 20 08

 

Dzen mova 20 16

 

Таксама сярод традыцыйных мерапрыемстваў варта вылучыць “Хмарачос” – традыцыйнае спаборніцтва паміж студэнтамі і выкладчыкамі. Аднак каманда-пераможца павінна была праявіць сябе не ў інтэлектуальнай сферы. Конкурс выяўляў самых артыстычных, крэатыўных, хуткіх і кемлівых – і ў гэтым годзе лідарства ў “Хмарачосе” перайшло да выкладчыкаў.

 

Dzen mova 20 17

 

Dzen mova 20 22

 

Кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання вылучылася тым, што правяла мерапрыемствы не толькі для тых, хто навучаецца і працуе ва ўніверсітэце. Загадчык кафедры Іўчанкаў В.І. сустрэўся з навучэнцамі СШ №40 г.Мінска ў медыятэцы імя М.А. Цікоцкага, дзе паразмаўляў са школьнікамі пра лексічнае багацце беларускай мовы і чаму на ёй варта размаўляць. Пазней ў гэтай жа медыятэцы сабраліся аматары паэтычнай творчасці выкладчыкаў кафедры, Дуброўскага А.У. і Жаўняровіча П.П.

 

Dzen mova 20 27

 

Dzen mova 20 34

 

Dzen mova 20 35

 

Dzen mova 20 36

 

Dzen mova 20 37

  

Старшыня Саюза жанчын факультэта журналістыкі і дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Горбач В.А. правяла круглы стол “Беларуская мова ва ўмовах глабалізацыі”. Сярод слухачоў былі пераважна студэнты-замежнікі. Разам з выкладчыкамі яны паразмаўлялі аб сучасным становішчы беларускай мовы сярод іншых моў свету, аб перспектыўнасці і запатрабаванасці твораў беларускай літаратуры.

  

Dzen mova 20 451

 

Для тых жа, каму цікава сфера PR і хто добра размаўляе па-беларуску, напрыканцы дня адбылася дыскусія “Рэклама па-беларуску: погляд у будучыню”.
Скончыўся дзень мерапрыемтсваў традыцыйнай “Вечарынай”, дзе былі узнагароджаны пераможцы і удзельнікі квізу, конкурсу эсе пра родную мову, “Хмарачоса”. Студэнты-замежнікі чыталі вершы на сваіх родных мовах, а беларускія студэнты пелі песні вядомых гуртоў ужо на сваёй мове, якая стала ім яшчэ бліжэй пасля гэтага Дня роднай мовы.

 

 

Dzen mova 20 47