Размаўляць на беларускай мове не модна і нязручна? Міф! 21 лютага мы дакажам вам, што страх быць незразумелым жыве толькі ў вашай галаве. У гэты дзень журфак напоўніцца атмасферай легенд і міфаў, а па калідорах і аўдыторыях, кажуць, будзе хадзіць сам Вядзьмак. Забаўляцца будзем песнямі і танцамі, частавацца дранікамі і разам развіваць логіку на квізе.


Выкладчыкі ніколі не абыходзяць бокам гэтае свята і ў гэтым годзе вырашылі прыняць удзел у спаборніцтве са студэнтамі! Што з гэтага атрымаецца, убачым у пятніцу!

Дзе? Кальварыйская, 9. Калi ? 21 лютага. Кліч сяброў і будзем развейваць міфы разам!

ktDktgO6VXc

 

dhp1mihDGwA