У межах юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 75-годдзя факультэта журналістыкі студэнты-першакурснікі ўсклалі кветкі да помніка першаму рэдактару падпольнай газеты «Звязда» Герою Савецкага Саюза Уладзіміру Сцяпанавічу Амельянюку і журналістам-патрыётам, якія ў жорсткіх умовах акупаванага Мінска выпускалі падпольную газету.

IMG 5c4e6253396733ed828ea33b200bb08e VПершы нумар падпольнай «Звязды» быў аддрукаваны 18 мая 1942 года. Для ворага выхад газеты быў падобны да выбуху магутнай бомбы. Кожнаму падпольшчыку было зразумела, што чакае ў выпадку правалу. Журналісты свядома рабілі свой выбар – і плацілі жыццямі за магчымасць данесці да народа дакладную, праўдзівую інфармацыю. Слова было зброяй.

20191115 130309

Помнік журналістам-падпольшчыкам устаноўлены на плошчы Незалежнасці беларускай сталіцы – непадалёк ад таго месца, дзе 26 мая 1942 г. у перастрэлцы з агентам СД загінуў Уладзімір Амельянюк – у няпоўныя 25 гадоў.

IMG 5df952ff9c8b668edd700b3cd1e26a41 V

Ушанаванне памяці журналістаў-патрыётаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стала добрай традыцыяй, працягам духоўнай спадчыны прафесіяналаў-папярэднікаў.