Cёння, бадай што, нельга назваць спецыяльнасць ці спецыялізацыю на журфаку, якая б нараджалася з такой працягласцю ў часе і вострых дыскусіях на розных узроўнях, як спецыяльнасць “Міжнародная журналістыка”.

 

saaa

 

Прафесійны кодэкс і творчая этыка журналістаў-міжнароднікаў былі важнейшымі інструментамі вострых спрэчак на пасяджэннях вучоных саветаў, дэканатаў і кафедр. Сярод праблем асабліва выдзяляліся неакрэсленнасць кваліфікацыйнай характарыстыкі журналістаў міжнароднага профілю, творчыя мэты і задачы спецыялістаў, якая роль будзе нададзена ім ў грамадстве.

 

photo2 1983

 

sa86


Асабліва абвастрыліся дыскусіі ў першай палове 90-х гадоў, калі распаўся СССР. Менавіта ў гэты час на дзяржаўным узроўні паўстала пытанне абароны нацыянальнай інфармацыйнай прасторы ад злосных патокаў фактаў, якія абрушваліся на нашу краіну з-за мяжы, каб сказіць яе дасягненні ў дзяржаўных, палітычных, эканамічных, культурных і іншых інстытутах і забяспечыць максімальную аб’ектыўнасць інфармацыйных патокаў праз маладую Рэспубліку Беларусь.

 

sa3

 

 

f11

 

Але ішоў час, а стварыць спецыяльнасць не ўдавалася. Уся дакументацыя, якая дасылался ў Міністэрства адукацыі, безвынікова вярталася на факультэт. Чыноўнікі спасылаліся на тое, што няма адпаведных грашовых сродкаў. Кожны раз пасля такіх адмоўных адпісак, здавалася, што падрыхтоўка на факультэце журналістаў-міжнароднікаў ніколі не здзейсніцца. Трэба было шукаць іншыя шляхі, каб абыйсці міністэрскі заслон.

 

sa2

 

4ss


Дэкан факультэта дацэнт Васіль Пятровіч Вараб’ёў быў заўзятым прыхільнікам стварэння новых спецыяльнасцей і спецыялізацый, і на адным з вучоных саветаў ён даручыў мне (у той час я выкладаў створаную мной дысцыпліну “Гісторыя міжнароднай журналістыкі”) “любой цаной” вырашыць праблему.

 

Dekanat 1

 

Я напісаў абгрунтаванне аб неабходнасці стварэння новай спецыяльнасці. З ахвотай яе падпісаў рэктар, пажадаўшы мне поспехаў. У той жа дзень я з радасцю накіраваўся ў Міністэрства інфармацыі. Але міністр абрушыўся з рэзкай крытыкай факультэта і наадрэз адмовіўся падпісваць дакументы аб адкрыцці спецыяльнасці “Міжнародная журналістыка”…

1ss

 

3ss


Не буду падрабязна апісваць, колькі разоў прыйшлося абіваць парогі і што вытрымліваць пасля наведвання міністраў адукацыі, фінансаў і экномікі. Адмова аднаго з іх магла паставіць крыж на адкрыцці спецыяльнасці. Ішоў час. Дэкан давіў на мяне на пасяджэнні кожнага чарговага дэканата. І толькі пасля некальнкіх месяцаў у час чарговага наведвання міністр фінансаў падпісаў дакументацыю. Праз месяц тое ж зрабіў мінстр эканомікі. Пасля гэтага абгрунтаванне аб адкрыцці спецыяльнасці падпісаў міністр адукацыі з наборам на платнай аснове пятнаццаці студэнтаў-міжнароднікаў. Маёй радасці, здаецца, не было межаў…

Сёння хочацца пажадаць студэнтам-міжнароднікам і іх выкладчыкам вялікіх поспехаў.

З юбілеем, родны факультэт!

 

Іван Сачанка,
доктар гістарычных навук, прафесар