Ва ўзросце 60 гадоў памёр беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі Пятро Васючэнка.

 

vas

 


Пятро Васючэнка нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку.
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Працяглы час жыцця аддаў працы на факультэце журналістыкі БДУ, выкладаючы беларускую літаратуру і літаратуразнаўчыя дысцыпліны.
Вечная памяць.