21 лютага ва ўсім свеце будзе адзначацца Дзень роднай мовы. Сёлета факультэт журналістыкі ў дзявяты раз ладзіць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята! Беларуская песні і танцы, гульні і віктарыны – далёка не поўны спіс таго, што чакае студэнтаў у гэты дзень.

Dzem mova 21 02 000

08:00-08:30 – вітанні-гаданні і запрашэнні да ўдзелу ў святочных мерапрыемствах (на ўваходзе).
09:50 – 10:00 – конкурс «Сапраўдныя беларускія шкарпэткі» (хол 3 паверха). Журы – дацэнт С.В. Зелянко (старшыня); дацэнт В.А. Горбач, ст. выкладчык В.Д. Бардзіян.
11:20 – майстар-клас «Зрабі сваю ляльку» (219 аўд.).
11:20 – 11:40 – татальны дыктант (311 аўд.). Адказная – дацэнт Л.Г. Шасцярнёва.

Аўтары лепшых прац будуць адзначаны сертыфікатам, які дае права на +1 бал па моўных дысцыплінах.

13:10 – 14:30 – святочная імпрэза да Дня роднай мовы (311 аўд.). Адказная – дацэнт Л.Г. Шасцярнёва.
У праграме вершы, песні, вясёлыя гульні і віктарыны, лінгвістычны і кулінарны конкурсы. На мерапрыемстве будзе выстава ручнікоў, сурвэтак. У прысутных будзе магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй вышыўкі іконы (станцыя Дзятлавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Аўтар прац – Вера Лявонцьеўна Сяргейчык).

14:50 – 16:00 – «Лад жыцця» з Д.А. Нікановічам і Л.Г. Шасцярнёвай (311 аўд.).
14:50 – Круглы стол у медыятэцы факультэта журналістыкі «Родная мова ў сусветным кантэксце» з замежнымі студэнтамі і магістрантамі. Адказная – дацэнт В.А. Горбач.
17:30 – Вечарына. Гульня «Хмарачос» (5 паверх).

tTVN51jA6dk