Студэнты першага курса факультэта журналістыкі усклалі кветкі да помніка “Сляды” (скульптар А. Анікейчык) у цэнтральным Аляксандраўскім скверы каля Купалаўскага тэатра.

26 кастрычніка 1941 года ў акупаваным Мінску ўпершыню з’явіліся шыбеніцы для мірных грамадзян. Гітлераўцы рыхтавалі адразу некалькі месцаў для смяротных экзекуцый, сагналі туды вялікую колькасць мінчан дзеля застрашвання. Немцы задумалі ў самым пачатку, у зародку падавіць усялякае супраціўленне.

Больш падрабязна пра гэта можна пачытаць у нарысе “Мінск здрыгануўся ад жаху: 26 кастрычніка 1941 года”, змешчаным у кнізе Таццяны Падаляк “Вайна – самы страшны грэх: маральна-публіцыстычны дослед”.

Гэта было першае публічнае смяротнае пакаранне ў Мінску. Потым у акупаваным Мінску, як і па ўсёй Беларусі, шыбеніцы для патрыётаў сталі з’яўляцца рэгулярна. Але нягледзячы на акупацыю, канцлагеры, гвалт, “вогненныя вёскі”, беларускі народ не стаў на калені. Беларусы засталіся няскораным народам.

Студэнты-першакурснікі разам з дацэнтам кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі Таццянай Уладзіміраўнай Падаляк усклалі кветкі да помніка сапраўдным героям, якія змагаліся і перамагалі.

Дар’я Травулька.
Фота Юліі Яновіч.