Створана нацыянальная падкамісія Беларусі ў складзе Медыялінгвістычнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў (http://medialing.spbu.ru/part13/174.html). Старшынёй дарадчага навуковага органа абраны прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Іўчанкаў (Мінск).

img nw 22921У склад нацыянальнай падкамісіі Беларусі ўвайшлі вядомыя вучоныя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН РБ, Гродзенскага і Брэсцкага ўніверсітэтаў, Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Напярэдадні з’езда славістаў, які пройдзе ў Парыжы ў 2022 годзе, для каардынацыі дзейнасці паміж нацыянальнымі падкамісіямі Беларусі, Расіі, Балгарыі, Польшчы, Літвы, Славакіі, Чэхіі, Сербіі арганізавана праца прэзідыума (http://medialing.spbu.ru/index/) . Прэзідыум узначальвае загадчык кафедры медыялінгвістыкі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Лілія Дускаева. 

Медыялінгвістычная камісія пры МКС сфарміравана на базе Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 27 жніўня 2013 года ў Мінску на XV Міжнародным з'ездзе славістаў быў падпісаны адпаведны дакумент.ling1

 

ling2