Створаны філіял кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на базе дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Адпаведныя дакументы падпісалі кіраўнікі арганізацый – рэктар БДУ прафесар А.Д.Кароль і дырэктар Цэнтра акадэмік А.І.Лакотка.

 

Кафедру звязваюць даўнія навуковыя сувязі з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа, падмуркам якіх стала плённая сумесная праца па падрыхтоўцы новай рэдакцыі беларускага правапісу і рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Так, пад кіраўніцтвам прафесара В.І.Іўчанкава выконвалася сумесная навукова-даследчая праца «Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы. Рэалізацыя Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў пераходны перыяд». У склад выканаўцаў ад НАН Б уваходзілі акадэмік А.А.Лукашанец, кандыдаты філалагічных навук Л.П.Кунцэвіч і Т.М.Трухан. Праводзілася актыўная сумесная вытлумачальная праца ў друку і навуковых выданнях па растлумачэнні змен у правапісе.

 

Новы імпульс для творчага супрацоўніцтва адкрые ўдзел калектыву кафедры і акадэмічных вучоных у распрацоўцы навуковага даследавання ДПНД “Беларуская мова ў сучаснай медыйнай прасторы і яе функцыянаванне ў іншых камунікатыўных сферах” на 2021-2025 гг., правядзенні вэбінараў для аспірантаў і саіскальнікаў, магістрантаў па актуальных тэмах сучаснай медыяінгвістыкі, рэалізацыі надзённых даследчых праектаў.

Фота: Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi.

slide111