ШАФАЛОВІЧ Сяргей Сяргеевіч – старшы выкладчык кафедры перыядычнага друку, магістар гуманітарных навук. Начальнік аддзела ўнутрыўніверсітэцкіх камунікацый Медыяцэнтра БДУ, галоўны рэдактар газеты “Універсітэт”
Узнагароджаны Ганаровай граматай Беларускага саюза журналістаў (2011), Ганаровай граматай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014), Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Беларусі (2016).
Агульны стаж працоўнай дзейнасці ў БДУ – 18 гадоў (з іх рэдактарам газеты “Універсітэт” – 11 гадоў).
Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з “чырвоным” дыпломам і кваліфікацыяй “Гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін” (1999); магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Гісторыя Новага і Найноўшага часу” (2000) з 2-месячнай стажыроўкай для напісання магістарскай дысертацыі ў Свабодным універсітэце г. Берлін, Германія; аспірантуру БДУ з 10-месячнай стажыроўкай у г. Мюнхен (Германія) для напісання кандыдацкай дысертацыі па тэме партыйна-палітычнай гісторыі ФРГ (2005). У 2010–2011 гг. прайшоў навучанне на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі БДУ па спецыяльнасці “Друкаваныя СМІ” з прысваеннем кваліфікацыі “Журналіст”. У снежні 2012 г. стажыраваўся ў FOJO інстытуце павышэння кваліфікацыі, Швецыя.
Вобласць інтарэсаў – Канвергентная журналістыка: новыя тэндэнцыі рэдакцыйнага менеджменту ў газеце і на тэлебачанні.
Дыпломная праца – “Веб-дызайн газеты “Універсітэт” (2011), навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук дацэнт А. А. Градзюшка.
Артыкулы: