Гаранін Сяргей Лявонцьевіч, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага (1993 г.), аспірантуру пры Інстытутце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1996 г.). Працаваў малодшым, навуковым, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы (1996–2005 гг.), дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДПУ імя М. Танка (1997–2008 гг.), галоўным інспектарам упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі РБ, загадчыкам сектара гісторыі беларускай літаратуры, намеснікам дырэктара аб’яднанага Інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008–2015 гг.). Зараз – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”.

Тэма кандыдацкай дысертацыі, год і месца абароны:

“Жанр хаджэнняў у беларускай літаратуры ХІV–ХVІ стст.”, 1997, Мінск, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

Сфера навуковых інтарэсаў:

Усходнеславянскае пісьменства ХІ–ХVІІІ стст.

Асноўныя навуковыя і навукова-метадычныя публікацыі:

  1. Шляхамі даўніх вандраванняў: гістарычна-тэарэтычны нарыс развіцця беларускай паломніцкай літаратуры ХІІ – ХVІ стагоддзяў / С.Л.Гаранін. – Мінск : Тэхналогія ; 1999. – 203 с.;
  2. Ранняе Сярэднявечча; Позняе Сярэднявечча (у суаўт. з В.А. Чамярыцкім); Гістарычна-мемуарная літаратура; Драматургія (у суаўт. з С.В. Кавалёвым // Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў: у 2-х т. – Т. 1: Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы; навук рэд. тома В.А. Чамярыцкі. – Мінск : Беларус. навука, 2006 – 2010. С. 16–95; 149–221; 682–784;
  3. Раннегуманістычныя тэндэнцыі ў літаратурах Slavia Orthodoxa: крыніцы, тыпалогія, увасабленне / С.Л. Гаранін // ХV міжнародны з’езд славістаў (Мінск, Белдарусь, 20–27 жніўня 2013 г.) Даклады беларускай дэлегацыі. Мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыка / Нац. акад. навук Беларусі ; рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – С. 211–228.

Кантакты: тэл. +375-17-259-70-23 (кафедра)