БАГДАНАВА Галіна Барысаўна – дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі

bogd.jpg

Сябра Беларускага Саюза журналістаў (з 1986 года) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1993 года). Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011).

У 1983 годзе з чырвоным дыпломам скончыла факультэт журналістыкі БДУ, у 1999 – аспірантуру Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.
У рэспубліканскім друку выступае з 1978 года. З дня стварэння (1982) працавала ў часопісе “Мастацтва Беларусі” (з 1992 года – “Мастацтва”), у аддзеле прозы часопіса “Полымя”, часопісе “Першацвет”, выкладала гісторыю мастацтва і спецпрадметы ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах.
Аўтар некалькіх кніг прозы, паэзіі для дзяцей, п’ес, кінасцэнарыяў, шматлікіх артыкулаў і мастацтвазнаўчых эсэ.

Асноўныя публікацыі:
1. У пошуках архетыпа рэальнасці // Мастацтва. – 2003. – № 11. – С. 6–12.
2. Культура, названая карэннай: некаторыя праблемы адлюстравання традыцыйнай творчасці на старонках беларускіх перыядычных выданняў // Сучасныя тэндэнцыі літаратурна-мастацкай крытыкі: тэорыя,практычны вопыт: зб.арт. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ., 2002. – 150 с. – С. 67–72.
3. Ручнікі Усходняга Палесся на мяжы спалучэння дахрысціянскіх і хрысціянскіх традыцый // Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 19-20 лістапада 1998 г. – Мн., 2000. – 125 с. – С. 15–22.
4. З гісторыі мастацкай крытыкі // Виды литературно-художественной критики: опыт историко-теретического обзора: сб. научн. ст. / под общ. ред. Л.П.Саенковой. – Мн.: БГУ, 2005. – 138 с. – С. 87–99.
5. Вобраз пластычны ў вобразе слоўным (Некаторыя асаблівасці аналізу і адлюстравання ў друку твораў выяўленчага мастацтва) // Произведение искусства – предмет анализа критика: сб. науч. тр. Вып.1 / под ред. Т.Д. Орловой. – Минск: БГУ, 2009. – 116 с. – С. 61–69.
6. Мастацтва фігуратыўнае і абстрактнае. Ключ да ўспрымання вобразаў // Время. Искусство. Критика: сб. науч. тр. Вып.2 / под ред. Л.П.Саенковой. – Минск: БГУ, 2010. – 200 с. – С. 21–25.
7. Мастак выходзіць з ценю. Трансфармацыя жанраў у выяўленчым мастацтве, арткрытыцы і артжурналістыцы // Трансформация жанров в литературно-художественной критике: сб. науч. тр. Вып. 4 / под ред. Л.П.Саенковой. – Минск: БГУ, 2013. – 158 с. – С. 16–26.
8. Великие художники ХХ века // Авт.-сост.: П.С.Богданов, Г.Б.Богданов. – М., 2001. – 465 с.
9. У прадчуванні перамен. Мастацтва сярэдзіны 1970-1980-х гадоў // Беларускае мастацтва дваццатага стагоддзя. – Мн., 2001. – 255 с. – С. 96–97.

Кантакты: тэл. +375-17-259-70-23 (кафедра)

Вверх