ВАСЮЧЭНКА Пётр Васільевіч (Пятро Васючэнка) – дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”

Узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі РБ у 2008 годзе, дыпломам Рэспубліканскага конкурсу п’ес для тэатра “Дзень Перамогі” (Мінск, 2004, другая прэмія), літаратурнай прэміяй “Гліняны Вялес” (2004). Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў свету.

Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984). З 1984 г. да 1997 г. працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам гэтай установы. З 1997 г. – загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта.

Сфера навуковых інтарэсаў – літаратуразнаўчая кампаратывістыка, драматургічная класіка і сучаснасць, творчасць пісьменнікаў-“нашаніўцаў”.

Кандыдацкая дысертацыя “Вайна і дзяцінства: мастацкае асваенне праблемы ў беларускай літаратуры 1960–70-х гадоў” (1985), навуковы кіраўнік – акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар І.Я.Навуменка

Аўтар шэрагу навуковых манаграфій, падручнікаў і дапаможнікаў, зборнікаў прозы, паэзіі, драматургіі, фэнтэзі, больш чым 200 літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзій, эсэ. Творы перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Асноўныя навуковыя і метадычныя працы:
1. Сучасная беларуская драматургія: Дапаможнік для настаўнікаў. Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. – 158 с.
2. Великие писатели ХХ века. Составление, общая редакция, предисловие, послесловие П.В. Васюченко. – Москва: Мартин, 2002. – 463 с.
3. Сучасная беларуская драматургія і тэатр. ХІІ клас: Праграма для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. – Мінск: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2005. – 14 с.
4. Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І.Бельскі [ і інш.] ; пад рэд. А.І.Бельскага, М.А.Тычыны. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009. – 248 с. (У сааўтарстве)
5. Белорусский язык для стран СНГ: учебник / Н.Ю.Павловская, О.В.Борисенко, П.В.Васюченко, Л.С.Кныш, О.В.Семенькевич, Г.К.Чеховский. – Москва: ИПК МГЛУ «Рема», 2012. – 452 с. (В соавторстве)
6. Драматургія і час. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – 144 с.
7. Драматургічная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 173 с.
8. Пошукі страчанага дзяцінства: Беларускія празаікі «сярэдняга пакалення» аб Вялікай Айчыннай вайне. – Мінск: Навука і тэхніка, 1995. – 80 с.
9. Адлюстраванні Першатвора: Літаратура ў філалагемах і пятрогліфах. – Мінск: І.П.Логвінаў, 2004. – 144 с.
10. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм. – Мінск: МДЛУ, 2004. – 155 с.
11. Ад тэксту да хранатопа: артыкулы, эсэ, пятрогліфы. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 200 с. (Другі фронт мастацтваў).

Кантакты: тэл. +375-17-259-70-23 (кафедра)

Вверх