ЦІМОШЫК Ларыса Іванаўна – старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства культуры (2002) і Міністэрства інфармацыі (2002), Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2012). Член Саюза журналістаў Беларусі.

У 1987—1992 гг. вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1992 г. – праца ў рэдакцыі газеты "Звязда" (аддзел культуры). Аўтар больш чым 1000 публікацый у СМІ: праблемных артыкулаў на тэмы культуры, аглядаў, рэцэнзій, эсэ, творчых партрэтаў. У 2008 г. стала выкладаць у Інстытуце журналістыкі БДУ такія курсы, як "Праблемы літаратуры і мастацтва ў СМІ", "Аглядальнік па культуры", "Культурастваральная дзейнасць СМІ".

Асноўныя працы:
1. Культурастваральная функцыя прэсы ва ўмовах сучаснай медыятрансфармацыі // Веснік БДУ. Сер. 4 Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2012. – № 3.
2. Культмассовая работа в журналистике // Массовая культура и журналистика. Выпуск 3: Сб. научных трудов под ред. Л.П. Саенковой. – Минск, 2012. – 159 с. – С. 138–148.
3. Культурная памяць як сведчанне спеласці нацыі // СМИ и современная культура: к 90-летию заслуж. деятеля науки Респ. Беларусь, д-ра филол наук, проф. Ефросиньи Леонидовны Бондаревой: сб. науч. тр. / под общ. ред. Л.П. Саенковой. – Минск: Изд. центр БГУ, 2012. – 618 с. – С. 573–582.
4. Шлях ад чыстых жанраў жа жанравых гібрыдаў у штодзённых рэспубліканскіх газетах // Трансформация жанров в литературно-художественной критике. Выпуск 4: Сб. научных трудов под ред. Л.П. Саенковой. – Минск, 2013. – 158 с. – С. 106–115.

Контакты: тел. раб. +375-17-259-70-24

Вверх