ВАСЮЧЭНКА Пётр Васільевіч (Пятро Васючэнка) – дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”

Узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі РБ у 2008 годзе, дыпломам Рэспубліканскага конкурсу п’ес для тэатра “Дзень Перамогі” (Мінск, 2004, другая прэмія), літаратурнай прэміяй “Гліняны Вялес” (2004). Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў свету.

Нарадзіўся ў 1959 г. у Полацку. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984). З 1984 г. да 1997 г. працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам гэтай установы. З 1997 г. – загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта.

Сфера навуковых інтарэсаў – літаратуразнаўчая кампаратывістыка, драматургічная класіка і сучаснасць, творчасць пісьменнікаў-“нашаніўцаў”.

Кандыдацкая дысертацыя “Вайна і дзяцінства: мастацкае асваенне праблемы ў беларускай літаратуры 1960–70-х гадоў” (1985), навуковы кіраўнік – акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар І.Я.Навуменка

Аўтар шэрагу навуковых манаграфій, падручнікаў і дапаможнікаў, зборнікаў прозы, паэзіі, драматургіі, фэнтэзі, больш чым 200 літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзій, эсэ. Творы  перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Асноўныя навуковыя і метадычныя працы:
1. Сучасная беларуская драматургія: Дапаможнік для настаўнікаў. Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. – 158 с.
2. Великие писатели ХХ века. Составление, общая редакция, предисловие, послесловие П.В. Васюченко. – Москва: Мартин, 2002. – 463 с.
3. Сучасная беларуская драматургія і тэатр. ХІІ клас: Праграма для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. – Мінск: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2005. – 14 с.
4. Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І.Бельскі [ і інш.] ; пад рэд. А.І.Бельскага, М.А.Тычыны. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009. – 248 с. (У сааўтарстве)
5. Белорусский язык для стран СНГ: учебник / Н.Ю.Павловская, О.В.Борисенко, П.В.Васюченко, Л.С.Кныш, О.В.Семенькевич, Г.К.Чеховский. – Москва: ИПК МГЛУ «Рема», 2012. – 452 с. (В соавторстве)
6. Драматургія і час. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. –  144 с.
7. Драматургічная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 173 с.
8. Пошукі страчанага дзяцінства: Беларускія празаікі «сярэдняга пакалення» аб Вялікай Айчыннай вайне. – Мінск: Навука і тэхніка, 1995. – 80 с.
9. Адлюстраванні Першатвора: Літаратура ў філалагемах і пятрогліфах. – Мінск: І.П.Логвінаў, 2004. – 144 с.
10. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм. – Мінск: МДЛУ, 2004. – 155 с.
11. Ад тэксту да хранатопа: артыкулы, эсэ, пятрогліфы. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 200 с. (Другі фронт мастацтваў).

Кантакты: тэл. +375-17-259-70-23 (кафедра)

КАФЕДРА ЛИТЕРАТУРНО-ХУДОЖЕСТВЕННОЙ КРИТИКИ