БУНЦЭВІЧ Надзея Яўгенаўна – дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі

Член праўлення Беларускага саюза кампазітараў, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”.

У 1985 г. скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.Луначарскага (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі) па спецыяльнасці “Музыказнаўства”,  у 1996 г. – аспірантуру пры ёй па спецыяльнасці “Эстэтыка”.
З 1986 па 1999 гг. працавала кансультантам па творчых пытаннях у Беларускім саюзе кампазітараў, з 1994 па 2002 гг. – рэдактарам і каментатарам Беларускага радыё. З 1994 г. па цяперашні час выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе чытае курсы гісторыі музыкі (найперш, беларускай), гісторыі оперы, гісторыі, тэорыі і метадалогіі музычнай крытыкі, беларускага музыказнаўства і крытыкі і інш. З 2011 г. выкладае таксама ў Інстытуце журналістыкі БДУ, дзе вядзе дысцыпліну “Музыкальная журналістыка”, а таксама курс па профілю “Музычны крытык”. З 1997 г. па цяперашні час з’яўляецца рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі газеты “Культура”.
Штогод друкуе каля сотні рэцэнзій і аналітычных артыкулаў, прысвечаных, пераважна, музыцы і тэатру.

Асноўныя публікацыі:
1.    Некаторыя асаблівасці структуры музычна-крытычных публікацый // Журналістыка–2008: матэрыялы 10-й Міжнар. навук.-практ. канф. / Рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш]. – Вып.10. – Мінск: БДУ, 2008. – 560 с. – С. 460–463.
2.    Роль формы-структуры музыкально-критических публикаций в СМИ // Массовая культура и журналистика: сб. науч. тр. Вып. 3 / редкол.: Л.П. Саенкова (гл. ред.) [и др]; под ред. Л.П. Саенковой. Минск: БГУ, 2012. – 159 с. – С. 26–33.
3.    Жанровые особенности современных белорусских публикаций о музыке // Трансформация жанров в литературно-художественной критике. Сб. научн. трудов. Вып.4. – Минск: БГУ, 2013. – 159 с. – С. 26–36.
4.    Ці пасуюць беларускай оперы галівудскія эфекты? Развагі ў фармаце 4D // Беларуская думка. – 2012. – № 11. – С. 4–10.
5.    Балет “Вітаўт”: ВІТаміны перамогі ці поўны АЎТ? – Беларуская думка. – 2013. – №11. – С. 44–50.

Кантакты: тэл. +375-17-259-70-23 (кафедра)

КАФЕДРА ЛИТЕРАТУРНО-ХУДОЖЕСТВЕННОЙ КРИТИКИ