ШАРАНГОВІЧ Наталля Васільеўна –дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі

Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2009). Камісар нацыянальнага вапільёна Рэспублікі Беларусь на 54-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва (2011).

У 1984 – 1989 гг. вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000 г. скончыла аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства. Працавала ў часопісе “Спадчына”, газеце “ЛіМ”. Старшыня секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў (2005 – 2010). У часопісе “Мастацтва” ўзначальвала аддзел выяўленчага мастацтва, член рэдкалегіі (2001 – 2009). Лаурэат конкурса журналісцкіх работ “Беларусь – Расія. Крок у будучае” Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў намінацыі “Матэрыялы аб культуры, мастацтве, спорце, ахове здароўя і адукацыі ў Саюзнай дзяржаве” (2007). Дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (2009 – 2013). З 2014 г. узначальвае Цэнтр сучасных мастацтваў. Куратар спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на 5-й Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва (2013). Куратар і арганізатар праектаў “Мастак і горад” на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (2011 – 2014). Куратар выстаўкі сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” ў рамках Чэмпіяната свету па хакеі (2014).

Аўтар больш 50 кніг і альбомаў па выяўленчым мастацтве, больш 300 артыкулаў, дыялогаў, аналітычных публікаый у прэсе ў Беларусі і за мяжой.

Кантакты: тэл. +375-17-259-70-23 (кафедра)

Вверх