Ковалевский Артем Николаевич

Кавалеўскі Арцём Мікалаевіч – старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2000 г. атрымаў прэмію Саюза беларускіх пісьменнікаў «Супервобраз XXI стагоддзя – гук, колер, форма» за цыкл вершаў. Узнагароджаны Ганаровай граматай РВУ «Літаратура і Мастацтва» за лепшую публікацыю ў часопісе «Маладосць» у намінацыі «Паэзія» за 2007 год і за плённую дзейнасць у развіцці беларускай літаратуры і мастацтва, Дыпломам РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» і часопіса «Маладосць» за адмысловую паэзію і асабістыя заслугі, кніга Кавалеўскага А.М. «АКРЫ» (візуальна-паэтычны праект) узнагароджана Дыпломам ІІ ступені 53-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2014» у намінацыі «Літфармат».

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, спецыяльнасць “журналістыка”.

Чытае курсы «Асновы тэорыі літаратуры», «Літаратурна-мастацкая крытыка», «Асновы літаратурна-мастацкай творчасці», «Асновы паэтычнага майстэрства», «Аўтарскія стратэгіі ў празаічным творы», «Мастацкі пераклад асобных відаў літаратуры»

Сферы навукі, у якіх працуе і можа выступаць у якасці эксперта, апанента: літаратуразнаўства, літаратурна-мастацкая крытыка (пытанні аналізу і інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту, праблемы метадалогіі літаратурна-мастацкай крытыкі, трансфармацыя лірычных жанраў у сучасным літаратурным працэсе).

Тэма кандыдацкай дысертацыі, прозвішча навуковага кіраўніка:
"Тэндэнцыі і формы рэпрэзентацыі паэтычных твораў у СМІ”, прафесар, доктар філалагічных навук Бондарава Е.Л.
Творы Кавалеўскага Арцёма Мікалаевіча перакладаліся на англійскую, нямецкую, шведскую, славенскую, польскую і літоўскую мовы. Аўтар 5 паэтычных зборнікаў і каля 50 навуковых прац. Вершы з кнігі «Мой сябра анёлак» былі пакладзеныя на музыку Змітра Вайцюшкевіча і сталі асновай аднайменнага супольнага дабрачыннага музычнага праекта з удзелам салістаў і музыкантаў з гуртоў «Дзецідзяцей», «Босае сонца», «Маўзер», «Дыліжанс», «Серебряная свадьба», «RockFolk» і інш.

Асноўныя працы:
1. Горад. Шпацыр. Словы: зборнік літаратурна-мастацкіх паштовак. – Мінск: Natali Advertisement, 2001. – 10 с.
2.  АдмыСЛОВЫя гульні: вершы. – Мінск: Логвинов, 2003. – 184 с.
3.  Аддаленасць і Адданасць: паэзія і лірычная проза. – Мінск: Галіяфы, 2008. – 130 с.
4.  Мой сябра анёлак: вершы: для дзяцей мал. шк. узросту. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. – 40 с.
5. АКРЫ: візуальна-паэтычны праект. – Мінск: Артыя Груп, 2013. – 36 с.
6. Ад успрымання да разумення (інтэрпрэтацыя паэтычнага тэксту як сродак эстэтычнага камунікавання) // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4: Філал. Журн. Пед. — 2010. — № 1. — С. 76–80.
7. Ад цыдулкі да мемуараў: эга-дакументы як крыніца ўзнаўлення асобы (з вопыту арганізацыі і правядзення конкурсу літаратурна-гістарычнага эсэ «Вацлаў Ластоўскі і Лаздзіну Пяледа: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы» // Трансформация жанров в литературно-художественной критике. Выпуск 4: Сб. научных трудов под ред. Л.П. Саенковой. — Минск, 2013. — 158 с. – С. 36—41.
8.  «Адчуць нявыказанае» (развагі аб інтэрпрэтацыі паэтычнага тэксту) // Слова ў кантэксце часу: да 80-годдзя д-ра філал. навук, праф. Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча: зб. навук. прац / пад агульн. рэд. д-ра філал. навук, праф. В.І. Іўчанкава. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009. – 472 с. – С. 200–210ю
9.  Аз, Букі, Ведзі... Бум-Бам-Літ // Журналистика и искусство: Материалы научн. чтений, посвящ. творческой деятельности театр. критика, доктора филол. наук, профессора Т.Д. Орловой, Минск, 2005 г. / Белорусский государственный университет. – Минск, 2005. – 54 с. – С. 33–36.
10.  Інтэрпрэтацыйныя стратэгіі: крытычнае рэагаванне як актуалізацыя аўтарскай ідэі // Произведение искусства – предмет анализа критика. Выпуск 1: Сб. научных трудов под ред. Т.Д. Орловой. – Минск, 2009. – 116 с. – С. 83–93.
11. Інтэрпрэтацыя паэтычнага тэксту як спецыфічны спосаб крытычнага рэагавання і актуалізацыі аўтарскай ідэі. // Filologická revue (Vydáva Filologická fakulta Univerzity Mateja Bela v Banskej Bystrici).– 2005. — № 1 – 2. — С. 25—36.
12. Крытычнае меркаванне аб творы як неад’емны кампанент у сістэме літаратурнага факта // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4: Філал. Журн. Пед. — 2009. — № 2. — С. 97–101.
13.  Крытычнае меркаванне аб творы як спосаб мастацкай камунікацыі // Журналистика. Искусство. Критика: Материалы научно-практ. конф., посвященной 85-летию со дня рожд. известного белорусского кинокритика, доктора филол. наук, профессора, Заслуженного деятеля науки Беларуси Ефросиньи Леонидовны Бондаревой. — Минск, 2008. — 91 с. – С. 69—74.
14. Літаратурная крытыка ва ўмовах трансфармацыі метадалагічнай парадыгмы // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4: Філал. Журн. Пед. – 2012. – № 1. – С. 103–107.
15. Магчымасці і рэсурсы сучаснага літаратурнага рэцэнзавання // Массовая культура и журналистика. Выпуск 3: Сб. научных трудов под ред. Л.П. Саенковой. – Минск, 2012. – 159 с. – С. 41—52.
16. Метадалагічныя трансфармацыі сучаснага літаратурнага рэцэнзавання // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4: Філал. Журн. Пед. – 2011. – № 1. – С. 68–72.
17. Паэтычны тэкст: цяжкасці прачытання // Время. Искусство. Критика: сб. науч. тр. Вып. 2 / под ред. Л.П. Саенковой. – Минск, 2010. – 200 с. – С. 61–68.
18. Пачатак логафармізму: Маніфест // Першацвет. 1999. № 7–8 С. 38–42; Праблема чытацкага ўспрымання і спробы яе вырашэння шляхам інтэрпрэтацыі //  СМИ и современная культура: к 90-летию заслуж. деятеля науки Респ. Беларусь, д-ра филол наук, проф. Ефросиньи Леонидовны Бондаревой: сб. науч. тр. / под общ. ред. Л.П. Саенковой — Минск: Изд. центр БГУ , 2012. — 618 с. – С. 266–280.
19. Слова “з нагоды” Слова, альбо статус рэцэнзіі ў сучасным літаратурным працэсе // Жыццём і словам прысягаючы...: да 85-годдзя заслуж. работніка адукацыі Рэсп. Беларусь, д-ра філал. навук, праф. Міхася Яўгенавіча Цікоцкага: зб. навук. прац / пад агульн. рэд. д-ра філал. навук, праф. В.І. Іўчанкава. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007. — 320 с. – С. 127–134.
20. Сляды, меткі і памяць // Сляды, меткі і памяць: Зборнік эсэ / Уклад.: А. Кавалеўскі, С. Клюцкі, Н. Шакун. — Мінск: Права і эканоміка, 2008. — С. 3–8.
21. Трансфармацыя метадалагічнай парадыгмы ў сучаснай літаратурнай крытыцы // Жыццём і словам прысягаючы...: да 90-годдзя заслуж. работніка адукацыі Рэсп. Беларусь, д-ра філал. навук, праф. Міхася Яўгенавіча Цікоцкага: зб. навук. прац / пад агульн. рэд. д-ра філал. навук, праф. В.І. Іўчанкава. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012. – 608 с. – С. 253–260.
22. Чытацкі вопыт: асаблівасці ўспрымання і інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4: Філал. Журн. Пед. — 2007. – № 1. – С. 122–128.
23. Руская “фармальная школа” (ОПОЯЗ) і Пражскі Лінгвістычны Гурток: пераемнасць ідэй і эвалюцыя поглядаў // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4: Філал. Журн. Пед. — 2005. — № 2. — С. 90–95.
24. Чытаць – успрымаць – разумець // Тэксты — №12. — Мінск, 2009. – С. 75 – 101.

Кантакты: тэл. +375-17-259-70-23 (кафедра)

КАФЕДРА ЛИТЕРАТУРНО-ХУДОЖЕСТВЕННОЙ КРИТИКИ