Previous Next Play Pause
Стартовал республиканский конкурс студентов и школьников «БрамаМар» Стартовал республиканский конкурс студентов и школьников «БрамаМар» Приглашаем к участию в открытом республиканском конкурсе эссе «Герой нашего времени» Приглашаем к участию в открытом республиканском конкурсе эссе «Герой нашего времени» Ежегодная научная конференция студентов и аспирантов БГУ пройдет на журфаке 22 апреля Ежегодная научная конференция студентов и аспирантов БГУ пройдет на журфаке 22 апреля Доцент кафедры медиалингвистики и редактирования Ольга Мясникова посетила столичную среднюю школу №217 Доцент кафедры медиалингвистики и редактирования Ольга Мясникова посетила столичную среднюю школу №217 Доктор филологических наук, профессор Высшей школы журналистики и массовых коммуникаций СПбГУ Сергей Ильченко стал гостем журфака БГУ на этой неделе Доктор филологических наук, профессор Высшей школы журналистики и массовых коммуникаций СПбГУ Сергей Ильченко стал гостем журфака БГУ на этой неделе Студенты журфака посетили Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов Студенты журфака посетили Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов Новай старшынёй Савета стараст факультэта журналiстыкi БДУ выбрана Яніна Клімовіч Новай старшынёй Савета стараст факультэта журналiстыкi БДУ выбрана Яніна Клімовіч Диалоговая площадка, посвященная Дню единения народов Беларуси и России, прошла на журфаке БГУ Диалоговая площадка, посвященная Дню единения народов Беларуси и России, прошла на журфаке БГУ Проект для абитуриентов «Неделя с журфаком» стартует в БГУ. Стала известна программа мероприятий Проект для абитуриентов «Неделя с журфаком» стартует в БГУ. Стала известна программа мероприятий Гостями единого дня открытых дверей на журфаке БГУ стали представители ведущих белорусских СМИ Гостями единого дня открытых дверей на журфаке БГУ стали представители ведущих белорусских СМИ
loading...
loading...
loading...
loading...
loading...

Творца чытаў для публікі і вершы з кнігі "70% вады", і новыя, якія ўвойдуць у наступны зборнік. Вершы Уладзя здзіўляюць незвычайнай метафарычнасцю, дасканаласцю гучання, цікавымі вобразамі.

  lan1

 

Студэнты актыўна задавалі пытанні. У гутарцы высветлілася, што У. Лянкевічу дапамагае перажыць крызісы пераключэнне на іншую творчую дзейнасць. Напрыклад, на пераклады (Уладзь зачытаў свае пераклады на беларускую мову Ш. Бадлера і У. Маякоўскага).

 

lan2

 

На пытанне пра музаў У. Лянкевіч адказаў, што зараз галоўнай і адзінай натхняльніцай для яго з’яўляецца жонка. Цікавілі студэнтаў таксама сумяшчэнне імпульсіўнага і рацыянальнага ў творчасці, літаратурныя ўплывы на паэзію Уладзя, пэўныя моманты, звязаныя з перакладчыцкай дзейнасцю.

 

lan3 

 

Імпрэза прайшла плённа. Дзякуй Паэту і ўсім, хто прысутнічаў.

 

lan4

 

Сустрэча з таленавітым паэтам, музыкам, перакладчыкам арганізаваная кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі.

"Марозная"
калі яна набліжаецца
стаяць скаваныя
не заводзяцца аўто
зледзянелыя птушкі падаюць
прабіваючы лабавое шкло
рассыпаюцца пырскамі
пад нагамі хрумсцяць
пад коламі — пагатоў
мы з табою смяяліся
галасамі дзяцей
у дварах закончаных школ

не даляцеўшы да неба
смех застываў між галінаў
і правадоў
нават апошніх паверхаў
не дасягаў быццам холад
схапаў за хвост

а потым я дзеля жарту
па дурасці прывязаў
да ейнага экіпажу
рукавы ўласнага паліто
і мяне пацягнула
ў невядомую поўнач
проста да самага ранку
на святло поўні —

у снежным-снежным кірунку
і яна ўзяла мяне ў свае карункі

я абмарозіў рукі
аб вашае стаўленне

ад марозу занямела шчака
але я не захутаўся падставіў другую
і толькі калі састыў амаль да нябожчыка
я зразумеў: гэта яна так цалуе
хацеў быў адмовіцца адгаварыцца
з абдоймаў вызваліцца

але замест слоў у галаве круцілася
толькі табліца
множання

бязглузды халодны хлопчык
скрадзены і пераможаны

я абмарозіў рукі
аб вашае стаўленне

lan5

BSU EDU President





 

Вверх